Content-Length: 115661 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%B7%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BF

Ізатоп — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Ізатоп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ізато́пы — віды атамаў аднаго хімічнага элемэнту, якія маюць розную колькасьць нэўтронаў.

Ізатопы аднаго элемэнта (пры аднолькавай колькасьці пратонаў) адрозьніваюцца атамнай масай і маюць амаль аднолькавыя хімічныя ўласьцівасьці.

Дзякуючы розьніцы атамных мас ізатопы маюць розныя фізычныя ўласьцівасьці, і адрозненьні павялічваюцца з павелічэньнем адрозненьня атамных мас. Адрозненьні ў атамных масах вядуць да таго, што ў чыстым выглядзе яны маюць іншую шчыльнасьць, тэмпэратуру кіпеньня, плаўленьня і сублімацыі. Гэтыя адрозненьні ўласьцівыя і хімічным растворам з рознай колькасьцю ізатопаў.

Розьніца мас ізатопаў вядзе да нязначных адрозненьняў ў іншых рэакцыях. Гэта ўплывае не на характар хімічных рэакцый, у якіх яны ўдзельнічаюць, а на іх хуткасьць. Гэтая зьява мае назву ізатопнага эфэкту і выкарыстоўваецца ў дасьледаваньнях мэханізмаў хімічных рэакцый. Гэтыя невялікія адрозненьні ў хуткасьці рэакцый выклікаюць зьмены ў ізатопным складзе хімічных зьвязкаў, якія ўтвараюцца ў розных рэакцыях, гэта зьява выкарыстоўваецца для дасьледаваньняў удзелу ізатопаў вугляроду ў рэакцыях фотасынтэзу.

Ізатопы падзяляюць на:

  • устойлівыя (ня схільныя да самараспаду на ізатопы іншых элементаў);
  • няўстойлівыя (схільныя да самараспаду на іншыя ізатопы, звычайна іншых хімічных элемэнтаў).

Ізатопы ня маюць асабістых назваў, акрамя ізатопаў вадароду (дэўтэр і трыт), і пазначаюцца сымбалямі хімічнага элемэнту зь лічбай атамнай масы ў гары з левага боку, напрыклад, ізатоп урану пазначаецца:235U

Хімічныя элемэнты маюць некалькі ізатопаў; у некаторых іх больш за дзесяць. Напрыклад, вадарод мае тры ізатопы:

  • пратон 1Н (мае адзін пратон і ня мае нэўтронаў) — устойлівы;
  • дэйтэрый ²Н (D) (мае адзін пратон і адзін нэўтрон) — устойлівы;
  • трытый ³Н (Т) (мае адзін пратон і два нэўтроны) — няўстойлівы.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%B7%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BF

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy