Content-Length: 97523 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B6%D0%B0

Банджа — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Банджа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
4-струннае банджа

Банджа — струнна-шчыпковы музычны інструмэнт, род гітары з рэзанатарам (пашыраная частка інструмэнта крытая скурай, як барабан); 4—9 струн. Томас Джэфэрсан згадвае аб банджа ў 1784 годзе — імаверна, інструмэнт быў завезены ў Амэрыку з Заходняй Афрыкі, дзе яго папярэднікамі былі нейкія арабскія прылады. У XIX стагодзьдзі банджа стаў выкарыстоўвацца мэнэстрэлямі і такім чынам пракраўся ў раньнія джазавыя калектывы ў якасьці рытмічнай прылады. Гульня на банджа ажыцьцяўляецца з дапамогай плектра.

Банджа — сваяк агульнавядомай эўрапейскай мандаліны, падобны на яе формай. Але паміж імі ёсьць рэзкае адрозьненьне ў гуку — банджа мае гук больш звенячы і рэзкі. У некаторых краінах Афрыкі банджа лічыцца сьвятой прыладай, датыкацца да якога могуць толькі вышэйшыя жрацы або кіраўнікі.

  • Энциклопедия юного музыканта / Состав. И. Ю. Куберский, Е. В. Минина. — СПб.:ООО «Динамит», 2001. — 576 с.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B6%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy