Вульфіла
Вульфіла | |
па-гоцку: 𐍅𐌿𐌻𐍆𐌹𐌻𐌰 | |
Дзейнасьць | місіянэр, сьвятар, перакладнік, перакладнік Бібліі, пісьменьнік |
---|---|
Нарадзіўся | не раней за 306 і не пазьней за 311[1] |
Памёр | 383[2] |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вульфіла (лац. Ulfilas; 311—383) — гоцкі арыянскі сьвятар, біскуп і місіянэр, аўтар частковага перакладу Бібліі на гоцкую мову і стваральнік гоцкага альфабэту.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 360 годзе браў удзел у Канстантынопальскім саборы. Атрымаў пасьвячэньне ў біскупы готаў ад арыянскага сьвятара Яўсевіюса Нікамэдыйскага.
Продкі Вульфілы былі хрысьціянамі, палоннымі готамі, родам з Кападокіі, таму, як мяркуецца, зь юнацтва нядрэнна ведаў грэцкую мову, што дапамагала яму ў працы над перакладам Бібліі. За аснову сваёй працы над альфабэтам узяў грэцкае пісьмо, да якога дадаў некалькі вынадзеных ім літараў. Зь яго перакладаў да нашага часу захавалася Дабравесьце і значная частка Пасланьняў апостала Паўла.
Як выявілі дасьледнікі, пераклад рабілі некалькі аўтараў[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://books.google.be/books?id=35ulCQAAQBAJ
- ^ https://books.google.be/books?id=Rq30AwAAQBAJ
- ^ Ratkus A. Greek ἀρχιερεύς in Gothic translation // NOWELE. North-Western European Language Evolution. Vol. 71, iss. 1, 2018. P. 3-34.