Content-Length: 142871 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%B4%D1%8B%D0%BD

Відын — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Відын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відын
Герб Відыну


Краіна: Баўгарыя
Плошча:
  • 63,218 км²
Вышыня: 34 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 094
Паштовы індэкс: 3700
Геаграфічныя каардынаты: 43°59′19.284″ пн. ш. 22°52′26.609″ у. д. / 43.98869° пн. ш. 22.87405806° у. д. / 43.98869; 22.87405806Каардынаты: 43°59′19.284″ пн. ш. 22°52′26.609″ у. д. / 43.98869° пн. ш. 22.87405806° у. д. / 43.98869; 22.87405806
Відын на мапе Баўгарыі
Відын
Відын
Відын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://vidin.bg/

Ві́дын (па-баўгарску: Видин) — горад на паўночным захадзе Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Відынскай вобласьці. Сельскагаспадарчы і гандлёвы цэнтар, горад мае славутыя вінныя традыцыі.

Галоўная славутасьць Відына, крэпасьць Баба Віда, была пабудаваная ў пэрыяд з X па XIV стагодзьдзяў. У Сярэднявеччы Відын быў важным баўгарскім горадам, месцам эпіскапату і сталіцай вялікай правінцыі. У пэрыяд з 971 па 976 год горад быў цэнтрам уладаньняў цара Самуіла, а ягоныя браты кіравалі землямі на поўдзень ад гораду. У 1003 годзе Відын быў захоплены Базылем II пасьля васьмімесячнай аблогі з-за здрады мясцовага біскупа. Ягонае значэньне яшчэ раз узрасло за часам існаваньня Другога Баўгарскага царства, бо кіраўнікі гораду былі ўплывовымі асобамі ў дзяржаве і некалькі разоў абіраліся імпэратарамі. Зь сярэдзіны XIII стагодзьдзя ім кіравала сям’я Шышманаў.

У пачатку 1290-х гадох Сэрбія пашырылася да самога Відына. Пад пагрозай сэрбскай экспансіі, Шышманы ня здолелі адбіць напады сэрбсіх сілаў і прынялі сэрбскі сюзэрэнітэт[2]. На практыцы ж баўгары працягвалі ў значнай ступені быць незалежнымі. Пасьля сьмерці сэрбскага караля Стэфана Мілутына і пачатку грамадзянскай вайны, Відын здолеў вырвацца з сэрбскай сфэры ўплыву. У сярэдзіне XIV стагодзьдзя было ўтворанае асобнае Відынскае царства, якое, аднак, была хутка заваяванае вугорцамі. З пашырэньнем земляў Асманскай імпэрыі ў 1396 годзе Відын быў захоплены туркамі. Вызвалены ад туркаў горад быў толькі ў 1878 годзе, пасьля чаго Відын быў уключаны ў склад Баўгарскага княства.

  1. ^ https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt
  2. ^ D. Hupchick (2004). [«The Balkans: From Constantinople to Communism»]. Palgrave Macmillan. — С. 88. — ISBN 978-1403964175.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%B4%D1%8B%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy