Content-Length: 101101 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BF%D1%80%D1%83%D0%BD%D0%B3

Даўспрунг — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Даўспрунг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даўспрунг
лац. Daŭsprung / Daŭsprunh
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1219
Бацькі Рынгольд (?)
Дзеці Таўцівіл, Гедзівід
Дзейнасьць арыстакрат

Даўспрунг (? — па 1219)  — літоўскі князь.

Даўга або Дава (Daugo, Davo) і Спранка (Spranco) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2][3], а аснова -спронг- (германскае імя Spranco) мае повязі з дацкім, швэдзкім і нарвэскім sprang-, sprung- 'прарастаць', швэдзкім språng 'крыніца'[4]. Такім парадкам, імя Даўспрунг азначае «годны парастак»[4].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Довъспроункъ (умова 1219 году)

Зь літоўскага княскага роду, меў малодшага брата Міндоўга. Упершыню ўпамінаецца ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[5] як трэці зь пяці літоўскіх старэйшых князёў, якія разам зь іншымі 16 князямі — жамойцкімі, Рушкавічамі, Булевічамі, дзяволцкімі — склалі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:

« Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. »

Галіцка-Валынскі летапіс[6]

У шлюбе зь сястрой жамойцкіх князёў Гердзівіла і Вікінта меў двух сыноў — Таўцівіла і Гедзівіда, а таксама дачку — жонку Данілы Раманавіча.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1357.
  2. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  5. ^ Насевіч В. Дагавор 1219 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 563.
  6. ^ Договор литовских князей с Галицко-Волынским княжеством (1219), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BF%D1%80%D1%83%D0%BD%D0%B3

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy