Content-Length: 160737 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BC%D1%8D%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8B

Паўмэталы — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Паўмэталы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паўмэталы — хімічныя элемэнты, разьмешчаныя ў пэрыядычнай сыстэме на мяжы паміж мэталамі і немэталамі. Для іх характэрна наяўнасьць кавалентнай крышталічнай рашоткі і мэталічнай праводнасьці.

Да паўмэталаў адносяць крэмн, бор, герман, аршэньнік, антымон, тэлюр, таксама часам — бісмут, палён і астат, а таксама цыну, якая мае паўправадніковаю форму, і алятропная мадыфікацыі вугляроду — графіт і фосфару — мэталічны фосфар[1].

Па сваіх хімічных уласьцівасьцях паўмэталы зьяўляюцца немэталамі, але па тыпе праводнасьці ставяцца да праваднікоў. Носьбіты току ў паўмэталах адрозьніваюцца вялікай рухомасьцю і малой эфэктыўнай масай. Дзякуючы гэтаму паўмэталы — найбольш прыдатныя аб’екты для назіраньня памерных эфэктаў, фазавых пераходаў паўмэталаў — дыэлектрык у моцных магнітных палёх і шэрагу іншых зьваяў[2].









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BC%D1%8D%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8B

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy