Content-Length: 131754 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%8B%D0%B5%D0%BA%D0%B0

Рыека — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Рыека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыека
харв. Rijeka
Герб Рыекі Сьцяг Рыекі


Краіна: Харватыя
Жупанія: Прыморска-Горанская
Плошча: 44 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 128 624 чал.
шчыльнасьць: 2923,27 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 051
Паштовы індэкс: 51000
Нумарны знак: RI
Геаграфічныя каардынаты: 45°20′0″ пн. ш. 14°26′0″ у. д. / 45.33333° пн. ш. 14.43333° у. д. / 45.33333; 14.43333Каардынаты: 45°20′0″ пн. ш. 14°26′0″ у. д. / 45.33333° пн. ш. 14.43333° у. д. / 45.33333; 14.43333
Рыека на мапе Харватыі
Рыека
Рыека
Рыека
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.rijeka.hr/

Рые́ка (па-харвацку: Rijeka) — горад у Харватыі ў паўночнай Далмацыі недалёка ад Істрыі. Галоўны марскі порт і трэці паводле велічыні горад у Харватыі пасьля Загрэбу і Спліту. Ён разьмешчаны ў Прыморска-Горскай жупаніі ў Кварнэрскай затоцы на Адрыятычным моры. Насельніцтва места складае 128 624 жыхароў на 2011 год[1]. Гарадзкая аглямэрацыя ўключае ў сябе сумежныя гарады і муніцыпалітэты і мае насельніцтва больш чым 240 000 чалавек.

Гістарычна склалася, што з-за свайго стратэгічнага становішча, а таксама дзякуючы разьмяшчэньню глыбакаводнага порту, горад быў мэтай уладаньня асабліва сярод Італіі, Вугоршчыны і Харватыі. Дэмаграфічныя паказчыкі гораду мяняліся ў горадзе шмат разоў за апошнія стагодзьдзя. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2011 году, пераважная большасьць грамадзянаў (82,52%) складаюць харваты, нароўні зь невялікай колькасьцю басьнійцаў, італьянцаў і сэрбаў.

Эканоміка гораду ў значнай ступені залежыць ад суднабудаваньня і марскога транспарту. У Рыецы месьцяцца Харвацкі нацыянальны тэатар імя Івана Зайца, а таксама Рыецкі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1973 годзе[2].

Лінгвістычна, акрамя харвацкай, насельніцтва таксама выкарыстоўвае свой уласны ўнікальны дыялект вэнэцыянскай мовыфіюманскі дыялект. Носьбітамі гэтага дыялекту зьяўляюцца прыкладна 20 тысячаў чалавек сярод аўтахтонных харватаў і розных меншасьцяў. У горадзе ёсьць асобны раён Трсат, які зьяўляецца турыстычнай славутасьцю Харватыі і месцам паломніцтва каталікоў.

У 2016 годзе Рыека была абрана ў якасьці культурнай сталіцы Эўропы 2020 году, разам з ірляндзкім горадам Голўэй[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%8B%D0%B5%D0%BA%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy