25 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
25 чэ́рвеня — 177-ы дзень году (176-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 190 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1447 — вялікі князь Казімер каранаваўся на караля польскага
- 1660 — Трынаццацігадовая вайна: адбыліся бітвы паміж абаронцамі Вялікага Княства Літоўскага і маскоўскімі захопнікамі пад Зэльвай, Галынкай, Дзярэчынам
- 1794 — Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: адбыўся бой з расейскімі карнымі войскамі пад мястэчкам Солы
- 1840 — загадам расейскага цара Мікалая I на тэрыторыі Беларусі ўведзенае імпэрскае заканадаўства. Канчаткова спыненае дзеяньне Трэцяга статуту ВКЛ
- 1946 — Пачаў сваю дзейнасьць Сусьветны банк
- 1950 — Паўночная Карэя напала на Паўднёвую, пачалася вайна
- 1975 — Мазамбік атрымаў незалежнасьць ад Партугаліі
- 1991 — Славенія і Харватыя абвясьцілі незалежнасьць ад Югаславіі
- 2003 — Савет Міністраў ліквідаваў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, адзіны беларускамоўны ў краіне
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1852 — Антоніё Гаўдзі-і-Карнэт, гішпанскі архітэктар
- 1903 — Джордж Орўэл, ангельскі пісьменьнік
- 1905 — Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык
- 1911 — Феафіл Анісовіч, беларускі мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва
- 1929 — Анатоль Кірпічнікаў, расейскі археоляг і гісторык
- 1938 — Валянцін Лукашоў, беларускі геахімік, чалец-карэспандэнт, доктар геоляга-мінэралягічных навук, прафэсар
- 1963 — Леанід Маркелаў, прэзыдэнт рэспублікі Марый Эл
- 1967 — Андрэй Раўкоў, 8-ы міністар абароны Рэспублікі Беларусь (з 2014 году)
- 1975 — Міхась Башура, беларускі пісьменьнік
- 1985 — Скот Браўн, шатляндзкі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1673 — Шарль Аж’е дэ Бац дэ Кастэльмор, граф д’Артаньян, францускі шляхціц, мушкетэр
- 1834 — Мікалай Ян Манугевіч, суфраган варшаўскі, біскуп сейненскі
- 1966 — Язэп Бельскі, савецкі партыйны і прафсаюзны дзяяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Менскай вобласьці ў гады нямецка-савецкай вайны
- 1974 — Янка Раманоўскі, беларускі мастак
- 1997 — Жак-Іў Кусто, францускі акіянограф
- 2009 — Майкл Джэксан, амэрыканскі сьпявак
- 2009 — Зінаіда Стагурская, беларуская вэлягоншчыца
- 2011 — Раман Тармола-Мірскі, беларускія паэт, сцэнарыст