Аксіды
Аксі́ды — бінарныя злучэнні хімічных элементаў з кіслародам, у якіх ён спалучаны толькі з менш электрадмоўнымі атамамі. Хімічны элемент кісларод па электраадмоўнасці другі пасля фтора, таму да аксідаў адносяцца амаль усе злучэння хімічных элементаў з кіслародам. Да выключэнняў адносяцца, напрыклад, дыфтарыд кіслароду OF2.
Аксіды атрымліваюць акісленнем ці тэрмічным раскладаннем адпаведных гідраксідаў або соляў.
Пашыраны ў прыродзе: аксід вадароду (вада) стварае гідрасферу, галоўная частка горных парод — аксід крэмнію, аксіды алюмінію, жалеза і інш. Аксіды ўтвараюць руды— асноўную форму металічных карысных выкапняў.[1]
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад хімічных уласцівасцяў адрозніваюцца:
- солеўтваральныя аксіды:
- асноўныя (напрыклад, аксід натрыю Na2O, аксід медзі(II) CuO): аксіды металаў, ступень акіслення якіх I—II;
- кіслотныя (напрыклад, аксід серы(VI) SO3, аксід азоту(IV) NO2): аксіды металаў са ступенню аксілення V—VII і аксіды неметалаў;
- амфатэрныя (напрыклад, аксід цынку ZnO, аксід алюмінію Al2О3): аксіды металаў са ступенню аксілення III—IV і выключэнні (ZnO, BeO, SnO, PbO);
- нясолеўтваральныя аксіды: аксід вугляроду(II) СО, аксід азоту(I) N2O, аксід азоту(II) NO, вада (аксід вадароду) H2O, аксід крэмнію(II) SiO, аксід серы(II) SO.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).