Content-Length: 98769 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BA%D1%86%D1%8B%D0%B7

Акцыз — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Акцыз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акцыз (ад фр.: accise[1]) — від ускоснага падатку, пераважна на прадметы масавага спажывання, а таксама паслугі. Уключаецца ў цану тавараў або цану на паслугі.

Акцызы вядомыя з старажытнасці, калі імі абкладаліся спажывецкія тавары з неэластычным попытам (напрыклад, соль). У XX ст. акцызамі пачалі абкладаць толькі тавары шкодныя здароўю (алкаголь, тытунь) і прадметы раскошы. Акцызы сталі рэгулявальным падаткам.

Арганізацыі і прадпрымальнікі прызнаюцца плацельшчыкамі пры рэалізацыі падакцызнага тавару. Акцызамі абкладаюцца такія тавары, як спірт, спіртазмяшчальная прадукцыя (апроч лекаў), алкагольная прадукцыя, піва, тытунёвыя вырабы, нафта, бензін, аўтамабілі і іншыя.

Плацельшчыкі акцызаў

[правіць | правіць зыходнік]

Плацельшчыкамі акцызаў выступаюць арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, што займаюцца вытворчасцю падакцызнай прадукцыі або яе імпарцёрамі на тэрыторыю краіны. Пасля выплаты акцызу яны ўключаюць суму акцызу ў цану тавару і такім чынам вяртаюць яе сабе. Канчатковы спажывец лічыцца не плацельшчыкам акцызу, хаця цяжар ускладаецца менавіта на яго, а носьбітам акцызу.

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.54








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BA%D1%86%D1%8B%D0%B7

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy