Content-Length: 97161 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B0%D0%BC%D0%BD%D0%B5%D0%B7

Анамнез — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Анамнез

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доктар вядзе апытанне пацыента падчас успышкі халеры ў акрузе Чуаданга  (руск.) ў Бангладэш

Анамнез (ад грэч. Ἀνάμνησις — успамін) — сукупнасць звестак, атрыманых пры медыцынскім абследаванні шляхам роспытаў самога пацыента і / ці асоб, якія яго ведаюць. Вывучэнне анамнеза, як і роспыты ў цэлым, не проста пералік пытанняў і адказаў на іх. Ад стылю размовы ўрача і хворага залежыць тая псіхалагічная сумяшчальнасць, якая шмат у чым вызначае канчатковую мэту — аблягчэнне стану пацыента.

Дадзеныя анамнеза (звесткі аб развіцці хваробы, умовах жыцця, перанесеных захворваннях, аперацыях, траўмах, цяжарнасці, хранічнай паталогіі, алергічных рэакцыях, спадчыннасці і інш.) медыцынскі работнік высвятляе з мэтай іх выкарыстання для дыягностыкі, выбару метаду лячэння і / або прафілактыкі. Збор анамнеза з’яўляецца адным з асноўных метадаў медыцынскіх даследаванняў. У некаторых выпадках, у сукупнасці з агульным аглядам, ён дазваляе дакладна паставіць дыягназ без далейшых дыягнастычных працэдур. Збор анамнеза — гэта універсальны метад дыягностыкі, ужывальны ва ўсіх абласцях медыцыны.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B0%D0%BC%D0%BD%D0%B5%D0%B7

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy