Гаваі
Гаваі | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Hawaii гав.: Mokuʻāina o Hawaiʻi | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Hawaiʻi Ponoʻī[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 21 жніўня 1959 | ||||
Кіраўнік | Джош Грын[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
925 м | ||||
Часавы пояс | HAST[d] і Pacific/Honolulu[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-HI | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гава́і (англ.: Hawaii) — пяцідзесяты і найноўшы штат ЗША, далучаны 29 жніўня 1959 года. Гэта адзіны штат ЗША складзены выключна з астравоў, з агульнай плошчай 16,8 тыс км².
Разнастайныя краявіды, цёплы трапічны клімат, мноства адкрытых пляжаў, маляўнічыя акіянскія віды і дзеючыя вулканы робяць астравы надзвычай прывабнымі для турыстаў, сёрфераў, біёлагаў і вулканолагаў. Дзякуючы месцазнаходжанню пасярод Ціхага акіяна, Гаваі развіваліся пад моцным уплывам шматлікіх культураў: палінезійскіх, азіяцкіх і паўночнаамерыканскай.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гавайскі архіпелаг размешчаны на паўночнай мяжы Палінезіі і налічвае сотні астравоў, што распасціраюцца на 2400 кіламетраў да паўночнага захаду ад найвялікшага вострава Гава́і. Восем галоўных астравоў штату (ад паўночнага захаду) — Ні́іхаў, Каўа́і, Малака́і, Лана́і, Кахо́алавэ, Маўі, Аа́ху і Гаваі (які таксама называюць Big Island — Вялікі Востраў).
На востраве Гаваі знаходзяцца дзеючыя вулканы Маўна Лоа і Кілаўэа, спячы вулкан Маўна Кэа (найвышэйшая вяршыня астравоў вышынёй 4 205 м).
Сталіца і найбуйнейшы горад — Ганалулу. Іншыя буйныя гарады — Кайлуа, Вайпаху, Канэохэ. Эканамічна найболей развіты востраў Ааху.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]З насельніцтвам звыш 1,36 млн чалавек (паводле перапісу ў 2010 годзе) Гаваі з'яўляецца найбольш этнічна разнастайным штатам Амерыкі, дзе групы еўрапейскага паходжання складаюць меншасць (24,7%), са значнай доляй нашчадкаў імігрантаў з Азіі (38,7%) і міжрасавых шлюбаў (23,6%). Гавайцы і палінезійцы складаюць каля 10%. Насельніцтва Гаваяў сфармавалася пад уплывам некалькіх міграцыйных хваляў. З 1789 году мясцовыя плантатары пачалі завозіць працаўнікоў з Кітаю, яшчэ больш мігрантаў прыбыло з Японіі пачынаючы з 1838 году. У канцы 19 стагоддзя на астравы пачалі прыязджаць партугальцы, карэйцы, філіпінцы, пуэртарыканцы, самоанцы і мікранезійцы, фармуючы ўнікальную па сваёй разнароднасці культуру Гавайскіх астравоў.
Афіцыйныя мовы — англійская і гавайская; часткова (у побыце) захоўваюцца і родныя мовы. У шырокім ужытку сярод ураджэнцаў штату таксама гавайская піджын-мова, якая ўтварылася праз міжэтнічныя стасункі імігрантаў з розных краін пад асноўным уплывам англійскай, гавайскай, японскай і філіпінскай моў.
Афіцыйная мянушка — штат Алоха («штат гасціннасці»).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.