Гатыно (фр. Gatineau) — горад у Канадзе ў правінцыі Квебек. Размешчаны на рацэ Атава насупраць канадскай сталіцы г. Атава ў правінцыі Антарыа. З-за эканамічнай, культурнай і транспартнай інтэграцыі з Атавай аб'ядноўваецца з ёй і шэрагам іншых муніцыпалітэтаў у Нацыянальны сталічны рэгіён. Насельніцтва - 276245 чал. (2016).