Ларынгіт
Ларынгіт | |
---|---|
МКХ-10 | J04.0, J37.0 |
МКХ-9 | 464.0-464.4, 476.0-476.1 |
МКБ-9-КМ | 464.00[1] |
DiseasesDB | 29347 |
MedlinePlus | 001385 |
eMedicine | ent/353 ent/354 |
MeSH | D007827 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ларынгі́т (ад стар.-грэч.: λάρυγξ — гартань) — запаленне слізістай абалонкі гартані.
Адрозніваюць ларынгіт востры і хранічны. Востры ларынгіт бывае пры вялікай нагрузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарлятыне. Запаленчы працэс можа пашкоджваць слізістую абалонку трахеі (ларынгатрахеіт).
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя сімптомы — сухасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым ларынгіце іншы раз узнікае ацёк падскладкавай вобласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычына хранічнага — частыя вострыя ларынгіты.
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лячэнне вострага ларынгіту тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае, а таксама рэфлекторная тэрапія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.