Магіпала I
Магіпала I | |
---|---|
Смерць | 944 |
Бацька | Mahendrapala I[d] |
Дзеці | Махендрапала II |
Магіпала I — індыйскі кіраўнік з дынастыі Гуджара-Пратыхары , атрымаў у спадчыну ўладу ад свайго брата Бходжы II[1]. Вядомы таксама як Кшытыпала.
Праўленне
[правіць | правіць зыходнік]Уладанні Магіпалы ўключалі тэрыторыі ад верхняга цячэння ракі Біяс на паўночным захадзе да Калінгі ці Арысы на паўднёвым усходзе і ад Гімалаяў да Кералы або да краіны Чэра на далёкім поўдні[2].
У 915 годзе пацярпеў цяжкае паражэнне ад Індры III з Раштракутаў. Здолеў вярнуць сваю сталіцу толькі ў 916 годзе. Вынікам стала паслабленне дзяржавы. Падчас кіравання Магіпалы ў 939 годзе ў яго ўладанні ў Паўночнай Індыі ўварваліся Раштракуты на чале з Крышнай III[3]. Паражэнне прывяло да пачатку палітычнага крызісу: раджупскія васалы сталі з гэтага часу адгаліноўвацца і станавіцца самастойнымі. У далейшым гэта прывяло да заняпаду Гуджара-Пратыхараў.
Зноскі
- ↑ Radhey Shyam Chaurasia (2002). History of Ancient India: Earliest Times to 1000 A. D. Atlantic Publishers & Distributors. p. 208. ISBN 81-269-0027-X,ISBN 978-81-269-0027-5.
- ↑ Kavyamimansa of Rajasekhara, ch. XVII, стор. 94
- ↑ Rama Shankar Tripathi (1989). History of Kanauj: To the Moslem Conquest. Motilal Banarsidass Publ. p. 267. ISBN 812080404X, ISBN 978-81-208-0404-3. Праверана 16 лютого 2017.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка)