Content-Length: 165990 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%96%D1%8F

Мікалогія — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Мікалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалогія

Мікалогія (ад стар.-грэч.: μύκης — грыб) — раздзел біялогіі, навука, якая вывучае грыбы. Вывучае марфалагічныя, біялагічныя, фізіялагаічныя, біяхімічныя, экалагічныя асаблівасці грыбоў, іх геаграфію, сістэматыку, філагенію, значэнне ў жыцці чалавека.

Мікалогія можа быць агульнай, воднай, глебавай, фітапаталагічнайй, медыцынскай, ветэрынарнай, тэхнічнай і інш.

Цесна звязана з фітапаталогіяй, ліхеналогіяй, мікрабіялогіяй. Мае важнае значэнне для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай прамысловасці і інш.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя характэрны апісанне і спробы класіфікацыі грыбоў, пераважна макраскапічных (Н. А. Вейнман  (руск.), К. Клузіус  (руск.), Х. Персан  (руск.), Э. М. Фрыс і інш.). У другой палове XIX стагоддзя, з пачаткам вывучэння патагенных грыбоў, мікалогія вылучылася ў самастойную навуку (А. дэ Бары, М. С. Варонін, О. Брэфельд  (руск.), Л. Р. Цюлан  (руск.), Ш. Цюлан  (руск.) і інш.). З канца XIX стагоддзя развіваюцца фізіялогія і біяхімія грыбоў, эксперыментальныя метады даследаванняў (А. А. Ячэўскі  (руск.), Г. А. Клебс  (руск.), Л. І. Курсанаў  (руск.), М. А. Навумаў  (руск.), В. Г. Траншэль  (руск.) і інш.).

Выбітныя навукоўцы

[правіць | правіць зыходнік]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%96%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy