Content-Length: 158026 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA

Новаўзенск — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Новаўзенск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Новаўзенск
руск.: Новоузенск
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1760
Горад з
Плошча
  • 43 км²
Вышыня цэнтра
25 м[1]
Насельніцтва
16 710[2] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
84562
Паштовы індэкс
413360
Аўтамабільны код
64, 164
Новаўзенск на карце Расіі ±
Новаўзенск (Расія)
Новаўзенск
Новаўзенск (Саратаўская вобласць)
Новаўзенск

Новаўзенск (руск.: Новоузенск) — горад (з 1835 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новаўзенскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 16,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1760 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Узень, пры ўпадзенні ў яе ракі Чартанлы, за 202 км на паўднёвы ўсход ад Саратава, за 20 км ад мяжы з Казахстанам. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Прыволжскай чыгункі Красны Кут — Аляксандраў Гай.

Стараверамі, якія вярнуліся ў Расію з Польшчы пасля маніфеста Кацярыны II, які заклікаў старавераў вярнуцца на радзіму, у 1760 годзе была заснавана вёска Чартанла. З 1835 года — горад Новы Узень (у супрацьлегласць ужо існаваўшай крэпасці Узень вышэй па цячэнню), пазней, Новаўзенск.

У горадзе размешчаныя прамкамбінат, масларобны завод і 3 цагельні. Працуе філіял Саратаўскага музея краязнаўства.

Зноскі









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy