Content-Length: 225053 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%A7%D1%83%D0%BA%D1%8D

Нікалае Чукэ — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Нікалае Чукэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікалае Чукэ
рум.: Nicolae Ciucă
міністр нацыянальнай абароны Румыніі[d]
4 лістапада 2019 — 25 лістапада 2021
Папярэднік Gabriel-Beniamin Leș[d]
Пераемнік Vasile Dîncu[d]
Chief of the Romanian General Staff[d]
1 студзеня 2015 — 28 кастрычніка 2019
Папярэднік Ștefan Dănilă[d]
Пераемнік Daniel Petrescu[d]
член Сената Румыніі[d]
з 21 снежня 2020
70-ы прэм’ер-міністр Румыніі
25 лістапада 2021 — 12 чэрвеня 2023
Папярэднік Фларын Кыцу
Пераемнік Марчэл Чалаку
старшыня (Нацыянал-ліберальная партыя)
10 красавіка 2022 — 24 лістапада 2024
Папярэднік Фларын Кыцу
Пераемнік Ilie Bolojan[d]
прэм’ер-міністр Румыніі
7 снежня 2020 — 23 снежня 2020
Папярэднік Людовік Орбан
Пераемнік Фларын Кыцу
старшыня Сената Румыніі[d]
13 чэрвеня 2023 — 21 снежня 2024
Папярэднік Alina Gorghiu[d]
Пераемнік Ilie Bolojan[d]

Нараджэнне 7 лютага 1967(1967-02-07) (57 гадоў)
Веравызнанне Румынская праваслаўная царква
Партыя
Адукацыя
Прыналежнасць Румынія
Род войскаў Romanian Land Forces[d]
Званне генерал
Узнагароды
ордэн «Легіён пашаны» Commander of the National Order of Merit Commander of the National Order For Merit Officer of the National Order For Merit Knight of the National Order For Merit Grand Officer of the Order of the Star of Romania UNAVEM Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікала́е Іане́ль Чу́кэ (рум.: Nicolae Ionel Ciucă; нар. 7 лютага 1967 года, Пленіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі ваенны і палітычны дзеяч, выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Румыніі з 7 па 23 снежня 2020 года, прэм’ер-міністр з 25 лістапада 2021 па 12 чэрвеня 2023 года[2][3]. Прымаў удзел у некалькіх войнах, у тым ліку ў Іраку. З 2015 па 2019 год ён быў начальнікам румынскага генеральнага штабу. З 4 лістапада 2019 па 25 лістапада 2021 года — міністр абароны Румыніі.

У 1985 годзе ў Краёве скончыў ваенны ліцэй імя Тудара Уладзімірэску і Акадэмію сухапутных войск імя Нікалае Бельчэску ў Сібіу ў 1988 годзе. Падчас сваёй ваеннай кар’еры ён прымаў удзел у місіях у Афганістане, Босніі і Герцагавіне і Іраку. З 2001 па 2004 год ён быў камандзірам 26-га пяхотнага батальёна (таксама вядомага як «Чырвоныя Скарпіёны»), з якім прымаў удзел у аперацыі «Несакрушальная свабода» ў Афганістане і аперацыі Старажытны Вавілон у Іраку. У маі 2004 года ў Эн-Насірыі ён узначаліў першую бітву, у якой румынскія салдаты ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічалі[4]. 25 кастрычніка 2010 года яму было прысвоена званне генерала[4][5].

У 2015 годзе Чукэ прызначаны начальнікам Генеральнага штабу[6]. У 2018 годзе прэзідэнт Клаус Яханіс перапрызначыў яго на гэты пост[4][6], што прывяло да канфлікту паміж прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам Віярыкай Дэнчылэ, і тагачасным міністрам абароны Габріэлем-Беніамінам Лешам, які меў намер змяніць сваю пасаду[6].

4 лістапада 2019 года, па прапанове Нацыянальнай ліберальнай партыі, ён стаў міністрам абароны Румыніі[7]. У кастрычніку 2020 года ўступіў у Нацыянальную ліберальную партыю, каб балатавацца у Сенат Румыніі на наступных парламенцкіх выбарах[8].

7 снежня 2020 года, пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Людовіка Орбана, Клаус Яханіс прызначыў Чукэ выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра. Ён кіраваў часовым урадам, пакуль згодна з вынікамі парламенцкіх выбараў 2020 года[en] не быў сфарміраваны новы ўрад Фларына Кыцу[9].

Жанаты, мае адно дзіця. Размаўляе на англійскай і румынскай мовах[4].

Зноскі

  1. https://www.g4media.ro/nicolae-ciuca-a-recunoscut-ca-a-fost-membru-al-partidului-comunist-roman-dar-nu-am-fost-niciodata-comunist-el-a-raspuns-la-o-intrebare-pusa-de-marcel-ciolacu.html
  2. Новы ўрад Румыніі прыведзены да прысягі (руск.)
  3. Rosca, Matei. Romanian parliament elects Nicolae Ciucă as prime minister. Politico (25 лістапада 2021). Праверана 25 лістапада 2021.
  4. а б в г Cozmei, Victor (24 кастрычніка 2019). "Cine este Nicolae Ciucă, propus ministrul Apărării: militar de carieră, cunoscut ca "generalul deșertului", a condus în Irak prima bătalie a soldaților români după al doilea război mondial". Hotnews.ro(рум.).
  5. "Klaus Iohannis a semnat decretul privind trecerea în rezervă a generalului Nicolae Ciucă, propus ministru al Apărării". Digi24(рум.). 28 кастрычніка 2019.
  6. а б в Postelnicu, Valentina (5 лістапада 2019). "Cine este Nicolae Ciucă, ministrul Apărării Naţionale. Militarul cu cel mai mare grad din Armată, este generalul român care a condus personal o misiune de luptă, în Irak". Libertatea(рум.).
  7. "Generalul-locotenent Daniel Petrescu, noul șef al Statului Major al Apărării"(рум.). Ministry of National Defence. 29 лістапада 2019.
  8. "Ministrul apărării, Nicolae Ciucă, s-a înscris în PNL și va candida pentru Senat"(рум.). Digi24. 18 кастрычніка 2020.
  9. "Nicolae Ciucă a fost numit prim-ministru interimar"(рум.). Digi24. 7 снежня 2020.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%A7%D1%83%D0%BA%D1%8D

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy