Content-Length: 88436 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%B3%D1%96

Пеласгі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Пеласгі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пеласгі
Месцы, населеныя пеласгамі
(чорны — узгадваюцца ў часы Гамера, чырвоны — пасля Гамера, сіні — у часы Герадота)
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Старажытная Грэцыя
Мова пеласгічная
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы мінійцы

Пеласгі (стар.-грэч.: Πελασγοί)  — старажытнае насельніцтва Грэцыі, якое жыло на Белаканскім паўвостраве, заходнім узбярэжжы Малай Азіі, астравах Эгейскага мора, у Фесаліі, Эпіры і на Крыце. Гамер называў пеласгаў саюзнікамі траянцаў. Паводле Герадота, яны насялялі Атыку, Халкідыку і Фракію. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць блізкасць культур дагрэчаскага насельніцтва ўсіх гэтых рэгіёнаў.

Мова пеласгаў, відаць, не прыналежыць да ліку індаеўрапейскіх; некаторыя мяркуюць, што мова крыцкіх таблетак лінейнага пісьма А — пеласгічная. Гісторыкі лічаць, што пеласгі адыгралі значную ролю ў этнічным ўтварэнні грэкаў. Герадот лічыў пеласгаў прамымі продкамі іанійцаў. Свяцілішча Зеўса ў Дадоне (Эпір) узыходзіць да пеласгаў.

  • Георгиев В. История Эгейского мира во II тыс. до н.э. // Вестник древней истории. — 1950. — № 4. — С.
  • Тюменев А. И. К вопросу об этногенезе греческого народа // Вестник древней истории. — 1953. — № 4. — С.; 1954. — № 4. — С.
  • Zafiropoulo J. Histoire de la Grèce a l’age de bronze. — Paris, 1964.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%B3%D1%96

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy