Пентан
Пентан | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C5H12 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 72, 146 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-692-4 |
SMILES | |
RTECS | RZ9450000 |
ChemSpider |
Пентан (C5H12) — насычаны ацыклічны вуглевадарод класа алканаў . Існуе ў выглядзе трох ізамераў: нармальны пентан CH3(CH2)3СН3 (н-пентан), ізапентан (СН3)2СНСН2СН3 (2-метылбутан) і неапентан (СН3)4С (2,2-дыметылпрапан, тэтраметылметан). Уваходзіць у склад бензіну[1].
Н-пентан і ізапентан — бясколерныя вадкасці са слабым пахам, неапентан — газ. Пентаны раствараюцца ў арганічных растваральніках і амаль не раствараюцца ў вадзе. Пры каталітычнай дэгідрагенізацыі ў прысутнасці Cr2O3 утвараюць пентэны[1], Пры награванні ў прысутнасці Al2O3 ізамерызуецца ў ізапентан (2-метылбутан)[1].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Пентаны выкарыстоўваюцца пры атрыманні ізапрэну, пентэнаў амілавых спіртоў і іх эфіраў, у якасці растваральнікаў, кампанента маторнага паліва.
Зноскі
- ↑ а б в Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 179. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пентан // ХиМиК.ру (руск.)
- Пентан // ХиМиК.ру (руск.)
- Пентаны (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пентан