Content-Length: 102788 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB

Свердзел — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Свердзел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Све́рдзелрэжучы інструмент для свідравання.

Звычайна свердзел — стрыжань цыліндрычнай формы, у якім адрозніваюць рабочую частку (рэзальную і калібровачную) і хваставік (цыліндрычны ці канічны). Рэзальную частку робяць з інструментальнай сталі, цвёрдых сплаваў.

Асноўныя тыпы свердзелаў: у металаапрацоўцы — спіральныя (найбольш пашыраныя), з прамымі канаўкамі, пёравыя, цэнтровачныя, шнэкавыя, для глыбокага свідравання (ружжовыя і гарматныя), для кольцавага свідравання; у дрэваапрацоўцы — цыліндрычныя (простыя цэнтравыя, цэнтравыя з падразальнікамі, лыжкавыя) і вінтавыя (спіральныя, шнэкавыя, штопарныя і інш.).









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy