Content-Length: 167314 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%86%D1%8F%D0%B3_%D0%94%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%96

Сцяг Даніі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Сцяг Даніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Каралеўства Данія
Зацверджаны 1 мая 1893
15 чэрвеня 1219 (дэ-факта)
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 28:37


Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга



Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Сцяг ВМС
Прапорцыя 56:107

Дзяржаўны сцяг Даніі, званы датчанамі Данеброг (дацк.: Dannebrog), афарбаваны ў чырвоны колер, які перасякаецца белым Скандынаўскім крыжам. Дызайн гэтага крыжа пазней быў выкарыстаны іншымі Скандынаўскімі краінамі (Швецыяй, Нарвегіяй, Ісландыяй), а таксама Фінляндыяй (апошняя краіна не мае адносін да Скандынавіі, але доўгі час знаходзілася ў складзе Швецыі) і Фарэрамі, якія з'яўляюцца самакіруемай часткай Даніі. Падчас існавання аб'яднанай Дацка-Нарвежскай дзяржавы Данеброг быў і сцягам Нарвегіі да 1821 года, калі Нарвегія зацвердзіла ўласны сцяг. Данеброг з'яўляецца найстарэйшым сапраўдным дзяржаўным сцягам, дакументальна пацверджаная гісторыя якога сыходзіць у XIV стагоддзе.

Падданне аб з'яўленні

[правіць | правіць зыходнік]

У 1219 годзе пад падставай дапамогі нямецкім каланістам у Прыбалтыцы і з бласлаўлення Папы Рымскага войска дацкага караля Вальдэмара II, празванага ў наступстве Пераможцам, высадзілася недалёка ад Калывані (дацк.: Lyndanisse) і, захапіўшы гарадзішча, размясцілася поруч груды Таампэа.

15 чэрвеня 1219 года эстонскія атрады напалі на дацкае войска на чале з каралём і біскупамі. Напад эстаў быў настолькі нечаканым, што частка дацкіх атрадаў пачала адыходзіць. Тады біскупы падняліся на груду і заклікалі да Бога аб дапамозе. Раптам з нябёсаў апусцілася вялікае чырвонае палатно з роўным белым крыжам — Данеброг. Упэўненыя ў Божым знаку датчане акрыялі духам і перамаглі язычнікаў.

Дзень перамогі ў Бітве пры Калывані, вядомай гэтак жа пад назвай Бітва Вальдэмара, стаў адзначацца як дзень нараджэння Данеброга.

Кожнае лета ў Садзе дацкага караля ў Таліне праходзіць свята ў гонар Данеброга, які карыстаецца вялікім поспехам у турыстаў з Даніі. Па легендзе жалезны рыцар у садзе паказвае на месца, дзе сцяг спусціўся на зямлю.

Іншыя тэорыі аб паходжанні сцяга

[правіць | правіць зыходнік]

Шматлікія навукоўцы лічаць што сцяг быў запазычаны:

  • Чырвонае палотнішча з белым крыжам было ў пачатку новага часу ваенным сцягам нямецкага імператара.
  • Падобныя сімвалы маюць: дзяржаўныя сцягі: Мальта, Швейцарыя; шматлікія гербы еўрапейскіх гарадоў і правінцый.

Гісторыя змен сцяга

[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг прытрываў змены толькі аднойчы: у 1397 годзе дацкая каралева Маргарэт I аб'яднала ў Кальмарскую унію Данію, Швецыю і Нарвегію. Тады ў левым верхнім куце сцяга з'явіліся 3 кароны. У 1523 годзе ад Даніі аддзялілася Швецыя, а ў 1812 і Нарвегія. Тады Данеброг пазбавіўся 3 карон і стаў менавіта такім, якім па паданні спусціўся з нябёсаў.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%86%D1%8F%D0%B3_%D0%94%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%96

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy