Content-Length: 230287 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BB%D1%8C_%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%81

Фідэль Рамас — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Фідэль Рамас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фідэль Рамас
тагальск.: Fidel Ramos
Сцяг Прэзідэнт Філіпін
30 чэрвеня 1992 — 30 чэрвеня 1998
Віцэ-прэзідэнт Джозеф Эстрада
Папярэднік Карасон Акіна
Пераемнік Джозеф Эстрада
Сцяг Міністр абароны Філіпін
22 студзеня 1988 — 11 ліпеня 1991
Прэзідэнт Карасон Акіна
Папярэднік Рафаэль Ілета
Пераемнік Рэната дэ Вілья
Сцяг Начальнік Генеральнага штаба Філіпін
1986 — 1988
Прэзідэнт Карасон Акіна
Папярэднік Фабіян Вер
Пераемнік Рэната дэ Вілья
Сцяг Начальнік Службы канстэбляў Філіпін
1980 — 1986
Прэзідэнт Фердынанд Маркас
Папярэднік Фабіян Вер
Пераемнік Рэната дэ Вілья

Нараджэнне 18 сакавіка 1928(1928-03-18)[1][2][…]
Смерць 31 ліпеня 2022(2022-07-31)[3] (94 гады)
Бацька Narciso Ramos[d]
Жонка Amelita Ramos[d]
Дзеці Cristina Ramos-Jalasco[d]
Веравызнанне пратэстант, Аб’яднаная Царква Хрыста на Філіпінах
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць ваенная справа[4] і палітыка[4]
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія Філіпінаў[d]
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Сайт rpdev.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фідэ́ль Ва́льдэс Ра́мас (тагальск.: Fidel Valdez Ramos; 18 сакавіка 1928, Ілокас, Філіпіны — 31 ліпеня 2022, Макаці, Філіпіны) — філіпінскі дзяржаўны дзеяч, 12-ы прэзідэнт Філіпін (1992—1998).

Ганаровы доктар МДІМА[5].

Паходжанне і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з асяроддзя палітычнай эліты — яго бацька быў членам парламента і міністрам замежных спраў Філіпін. Адукацыю атрымаў у ЗША, у Ваеннай акадэміі Уэст-Пойнт, якая выпусціла шмат афіцэраў для краін, якія развіваюцца. Пасля гэтыя афіцэры сталі ўдзельнікамі правых ваенных пераваротаў у гэтых краінах. Таксама навучаўся ва ўніверсітэце Ілінойса.

Ваенная кар’ера і роля ў рэвалюцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Карэйскай вайны і вайны ў В’етнаме. Падчас праўлення прэзідэнта Фердынанда Маркаса ў якасці начальніка паліцэйскіх сіл сачыў за выкананнем рэжыму надзвычайнага становішча. У 1986 годзе, пасля датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх былі спрэчнымі (абодва кандыдаты заяўлялі аб сваёй перамозе і фальсіфікацыях з боку апанентаў), у краіне ўспыхнулі пратэсты супраць дыктатуры Маркаса, ініцыяваныя асноўнай праціўніцай Маркаса — Карасон Акіна, удавой забітага лідара апазіцыі, гэтыя пратэсты перараслі ў беспарадкі. Каталіцкая царква, міністр абароны Хуан Энрыле і Фідэль Рамас падтрымалі апазіцыю. Рамас і Энрыле дапамаглі Карасон Акіна ажыццявіць ваенны пераварот. Пасля перавароту і ўцёка Маркаса з краіны Рамас атрымаў новую пасаду начальніка Генеральнага штаба. На гэтай пасадзе правёў чыстку войска ад прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта. У 1988 Рамас быў прызначаны міністрам нацыянальнай абароны. Пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Карасон Акіна ў 1992 годзе, яна прапанавала яго кандыдатуру ў якасці свайго пераемніка.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Зарэкамендаваў сябе палітыкам правага крыла, адразу пасля перавароту 1986 года па яго рэкамендацыі Акіна вывела з урада міністраў левай арыентацыі. Выступаў супраць перамоў з лідарамі партызан-камуністаў. Прыйшоўшы да ўлады, працягваў палітыку рынкавых рэформ, прыватызацыі і прыцягнення замежных інвестыцый, у процівагу сацыялістычным рэформам часоў «дэмакратычнай рэвалюцыі» Фердынанда Маркаса.

Зноскі

  1. Fidel Ramos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fidel Ramos // Brockhaus Enzyklopädie
  3. https://www.manilatimes.net/2022/07/31/news/former-president-fidel-v-ramos-succumbs-to-covid-19/1852907
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 3 лістапада 2024.
  5. Пра адкрыццё Цэнтра АСЕАН у Маскве — МДІМА Архівавана 12 кастрычніка 2014. (руск.)








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BB%D1%8C_%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%81

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy