Content-Length: 194714 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A7%D0%B0%D0%BD-%D0%A7%D0%B0%D0%BD

Чан-Чан — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Чан-Чан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руіны Чан-Чана

Чан-Чан (кечуа: Chan Chan, ісп.: Chan Chan) — былы цэнтр культуры чыму і сталіца дзяржаўнага ўтварэння Чымор. Размешчаны на ціхаакіянскім узбярэжжы на поўначы Перу, на захад ад горада Трухілья ў рэгіёне Ла-Лібертад. Гэта быў самым вялікі горад у дакалумбавай Паўднёвай Амерыцы[1].

Назва літаральна азначае «Сонца-Сонца».

Руіны

Горад узнік каля 1300 года і па сённяшні дзень займае плошчу каля 28 км². Верагодна, ён быў самым вялікім горадам свайго часу на паўднёваамерыканскім кантыненце і адным з найбуйнейшых гарадоў свету, пабудаваных з саману. У перыяд найбольшага росквіту ў ім жыло прыкладна 60 тысяч чалавек і ў горадзе ў вялікай колькасці захоўваліся золата, серабро і керамічныя вырабы.

Сталіца чыму складалася першапачаткова з дзевяці аўтаномных акруг, кожнаю з якіх кіраваў асобныя кіраўнік, які праявіў доблесць у баі. Гэтыя кіраўнікі шанаваліся як каралі. Кожная акруга мела ўласныя месцы пахаванняў з багатымі ўкладаннямі ў іх каштоўных камянёў, керамічных вырабаў і з дзясяткамі шкілетаў маладых жанчын.

Калі ў канцы XV стагоддзя прыйшлі заваёўнікі-інкі, яны не маглі ўзяць Чан-Чан ваенным шляхам. Таму нападаючыя збудавалі дамбу для таго, каб павярнуць раку, на якой стаяў Чан-Чан, у іншым напрамку. Толькі недахоп вады прымусіў абложаных здацца інкам. Пасля заваявання інкамі горад стаў губляць сваё значэнне. Аднак разбурылі і разрабавалі яго не інкі, якія больш імкнуліся да пашырэння сваёй імперыі, чым да багацця. Разбурэнне прыйшло, калі Імперыяй інкаў завалодалі іспанцы. Ад усёй культуры чыму пасля гэтага мала што засталося.

Чан-Чан забудаваны глінабітнымі дамамі. Планіроўка горада адлюстроўвае складаную сістэму грамадскіх адносін. Гарадская прастора іерархічна арганізаваная. Цэнтр горада быў падзелены на 10 абнесеных сценамі чатырохвугольных у плане сьюдадэл, абнесеных высокімі сценамі з цэглы-сырца і абмазаных глінаю, з храмамі, жылымі дамамі, кладоўкамі, садамі, агародамі, могілкамі і вадасховішчамі. Лічацца, што сьюдадэлы былі жылымі кварталамі, пахавальнымі месцамі і рэзідэнцыямі мясцовай знаці, злучалі іх вузкія праходы. Асноўная частка рамеснікаў жыла па-за межамі сьюдадэл у больш сціплых умовах.

Сцены, якія захаваліся

Сцены сьюдадэл будаваліся з цэглы-сырца і пакрываліся спецыяльный глазуру. Сцены замазвалі гладка, затым на іх выразалі ўзоры: рэалітсычныя, або геаметрычныя выявы бостваў, птушак, рыб і жывёл, ці то чыста геаметрычныя выявы: ступенчатыя матывы, спіралі. Дахі рабілі з дрэва, трыснягу і саломы.

Храм Вясёлкі — адзін з цэнтральных помнікаў Чан-Чана, адрэстаўраваны. Храм Сонца і Месяца складаецца з двух усечаных пірамід, сцены ўпрыгожаны паліхромным роспісам, знойдзены рэльефы, якія распавядаюць аб розных этапах узвядзення пірамід.

Насценныя выявы пеліканаў

Чан-Чан знаходзіўся непадалёк акіяна, і некаторыя арнаменты звязаны з марской тэматыкай: выявы рыб, пеліканаў, сетак для лоўлі марскіх істот, хваляў і інш. На кераміцы выяўлялі правядзенне розных цырымоній.

У апошнія гады да ўзмоцненай эрозіі старажытнага горада прыводзіць феномен Эль-Ніньё. Дзесяцігоддзямі ў гэтай мясцовасці ледзь бывалі ападкі, аднак разам з пераменай клімату штогадовыя буры становяцца ўсё мацней і відазмяняюць пустынныя прыбярэжныя тэрыторыі.

Лепш за ўсё захаваўся раён Чудзі, названы ў гонар швейцарскага даследчыка Іагана Якаба фон Чудзі. Гэты раён паступова аднаўляецца і адкрыты для наведвання турыстаў. Тут можна ўбачыць некаторыя святочныя залы з раскошнымі арнаментамі. Да 1998 года саманныя збудаванні пакрывалі спецыяльнай глазураю, якая абараняе іх ад ападкаў. Аднак з тых часоў феномен стаў настолькі моцны, што неабходна было пабудаваць стальныя лясы, каб старажытныя збудаванні не размыла.

У 1986 годзе Чан-Чан набыў статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Адначасова з-за змянення клімату і ўзмацнення разбурэнняў руіны горада былі ўнесены ў Чырвоны спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. У наш час комплексу пагражае акрамя гэтага павышэнне ўзроўню грунтавых вод, а таксама нелегальныя паселішчы на яго тэрыторыі.

Зноскі

  1. Carter, Benjamin. Technology, Society and Change: Shell Artifact Production Among the Manteno (A.D. 800—1532) of Coastal Ecuador. ISBN 9780549646341
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 366
рус.англ.фр.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A7%D0%B0%D0%BD-%D0%A7%D0%B0%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy