ASP.NET
ASP.NET — тэхналогія стварэння вэб-праграм і вэб-сэрвісаў ад кампаніі Microsoft. Яна з’яўляецца складовай часткай платформы Microsoft.NET і развіццём больш старой тэхналогіі Microsoft ASP. На дадзены момант апошняй версіяй гэтай тэхналогіі з’яўляецца ASP.NET 4.0. Аднак у Windows 8 M3 Версія 6.2.7989 прысутнічае ASP.NET 4.5.
ASP.NET вонкава шмат у чым захоўвае падабенства з больш старой тэхналогіяй ASP, што дазваляе распрацоўшчыкам адносна лёгка перайсці на ASP.NET. У той жа час, унутраная будова ASP.NET істотна адрозніваецца, паколькі яна заснавана на платформе.NET і, такім чынам, выкарыстоўвае ўсе новыя магчымасці, якія прадстаўляюцца гэтай платформай.