Content-Length: 153313 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/Mazda

Mazda — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Mazda

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mazda
яп.: マツダ株式会社
Тып вытворца аўтамабіляў[d], публічная кампанія, брэнд і аўтамабільная марка[d]
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа
Заснаванне 30 студзеня 1920
Заснавальнікі Jujiro Matsuda[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя рухавік і легкавы аўтамабіль
Абарот
  • 3,83 трлн ¥ (2023)
Аперацыйны прыбытак
  • 142 млрд ¥ (2023)
Чысты прыбытак
  • 143 млрд ¥ (2023)
Актывы
  • 3,26 трлн ¥ (2023)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 48 750 чал. (2022)
Даччыныя кампаніі Mazda (United States)[d]
Сайт mazda.com (англ.)

Mazda Motor Corporation (яп.: マツダ株式会社) — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая выпускае аўтамабілі «Mazda». Штаб-кватэра — у Хірасіме.

Сваю гісторыю фірма вядзе з 1960 года, калі быў выпушчаны першы серыйны легкавы аўтамабіль Mazda R360 Coupe (2-дзверны пасажырскі аўтамабіль). Раней фірма, заснаваная ў 1920 годзе, займалася вытворчасцю станкоў. Сваю назву «Мазда» (Mazda) фірма атрымала ў гонар зараастрыйскага бога Жыцця з імем Ахура-Мазда (ён жа Армазд).

Вытворчыя пляцоўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Завод у Хірасіме функцыянуе з моманту заснавання маркі. Першапачатковы завод з часам быў пераабсталяваны для вытворчасці рухавікоў, у тым ліку ротарных тыпу Ванкеля, і кампанентаў трансмісіі, паколькі пашырэнне вытворчасці аўтамабіляў патрабавала буйнейшых і сучасных магутнасцяў. З гэтай мэтай у 1966 годзе быў пабудаваны новы завод «Уджына-1», да якога ў 1972 годзе дадаўся другі «Уджына-2».

Да 1982 года быў адзінай вытворчай пляцоўкай маркі.

Пачатак дзейнасці 1931
Лакацыя Акі, прэфектура Хірасіма, Японія
Агульная плошча 1 685 000 кв. м.
Вытворчая магутнасць 569 000 машын у год
Прадукцыя СХ-30, СХ-5, СХ-8, СХ-9, МХ-30, МХ-5

Другі завод маркі быў пабудаваны ў 1981 годзе ў Хофу ў прэфектуры Ямагуты. Вытворчасць складаецца з двух асноўных карпусоў: дзвюх аўтазборачных ліній («H1» і «H2») у раёне Нішынаўра і завода ў суседнім раёне Наканасекі, які вырабляе рухавікі і трансмісіі.

Пачатак дзейнасці 1982
Лакацыя Хофу, прэфектура Ямагуты, Японія
Агульная плошча 792000 кв. м. у Нішынаўры + 537000 кв. м. у Наканасекі
Колькасць супрацоўнікаў каля 3000
Вытворчая магутнасць каля 400 000 машын у год
Прадукцыя H1: Mazda 2, CX-3
H2: Mazda 6, CX-5
  • Mazda Powertrain Manufacturing Thailand (Сірача[en], правінцыя Чонбуры, Тайланд) — спецыялізуецца на выпуску рухавікоў унутранага згарання, якія пастаўляюцца на іншыя заводы Mazda, размешчаныя ў Тайландзе, Малайзіі і В’етнаме. Быў пабудаваны ў перыяд з 2013 па 2014 год. Вытворчасць пачалася ў студзені 2015 года. Займае агульную плошчу 200 000 квадратных метраў. Вытворчая магутнасць складае 100 тысяч рухавікоў за год.

Зноскі









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/Mazda

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy