Content-Length: 144182 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/Microsoft_Edge

Microsoft Edge — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Microsoft Edge

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Microsoft Edge
Выява лагатыпа
Тып браўзер
Аўтар Microsoft
Распрацоўшчык Microsoft
Напісана на C++
Аперацыйная сістэма Android
iOS
macOS 10.13 і пазн.
Windows 7 і пазн.
Linux (менавіта Ubuntu, Debian, Fedora і openSUSE)
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d]
Першы выпуск 6 сакавіка 2007
Апаратная платформа IA-32, x86-64, ARM32, ARM64
Апошняя версія
  • Android: 126.0.2592.117 (23 ліпеня 2024)[1]
  • IOS: 126.0.2592.120 (24 ліпеня 2024)[2]
  • Windows: 130.0.2849.68 (31 кастрычніка 2024)[3]
Ліцэнзія прапрыетарная
Сайт microsoft.com/en-us/edge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Microsoft Edge — прапрыетарны, кросплатформавы браўзер ад кампаніі Microsoft. Упершыню з’явіўся ў складзе Windows 10 і Xbox One у 2015 годзе, пазней быў перанесены на іншыя платформы з дапамогай рухавіка з адкрытым зыходным кодам Chromium. Цяпер даступны на Android, iOS, macOS, Linux і старых версіях Windows (Windows 7 і пазней). Быў выпушчаны для замены Internet Explorer.

Першапачаткова Edge ствараўся з рухавіком браўзера EdgeHTML і рухавіком JavaScript Chakra, якія належалі Microsoft. У канцы 2018 года было абвешчана, што Edge будзе цалкам перабудаваны ў браўзер на базе Chromium з рухавікамі Blink і V8. Новы Edge быў публічна выпушчаны ў студзені 2020 года. Microsoft з тых часоў спыніла падтрымку бяспекі для арыгінальнага браўзера (цяпер яго называюць Microsoft Edge Legacy).

У маі 2022 года, па даных StatCounter, Microsoft Edge стаў другім па папулярнасці браўзерам у свеце, абагнаўшы Apple Safari.[4] Станам на верасень 2022 года Edge выкарыстоўваецца на 11 працэнтах персанальных камп’ютараў ва ўсім свеце.[5]

Edge Legacy (2014—2019)

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2014 года тэхнічны журналіст Мэры Джо Фолі паведаміла, што Microsoft вядзе распрацоўку новага браўзера для Windows 10 пад кодавай назвай Project Spartan. Яна заявіла, што Spartan стане новым прадуктам кампаніі, асобным ад Internet Explorer. У той жа час, Internet Explorer 11 захаваецца ў складзе сістэмы для забеспячэння зваротнай сумяшчальнасці.

Spartan быў прадстаўлены шырокай публіцы ў якасці прадвызначанага браўзера ў Windows 10 Technical Preview зборкі 10049, якая была выпушчаная 30 сакавіка 2015 года. Абноўлены рухавік Trident да гэтага быў даступны ў складзе Internet Explorer 11 у больш ранніх зборках Windows 10. Пазней Microsoft заявіла, што ў канчатковым прадукце будуць прысутнічаць абодва браўзеры і Internet Explorer не будзе выкарыстоўваць рухавік Spartan.

29 красавіка 2015 года на канферэнцыі Build было абвешчана, што новы браўзер атрымае назву Microsoft Edge. Таксама быў прадстаўлены яго лагатып — злёгку перайначаная сіняя літара E ад Internet Explorer, выкарыстаная для захавання пераемнасці брэнда.

У лістападзе 2017 года Microsoft выпусціла версіі Edge для Android і iOS. З-за абмежаванняў платформ замест механізма кампаноўкі настольнай версіі выкарыстоўваліся рухавічкі, заснаваныя на WebKit і Blink.[6]

У красавіку 2018 года Edge атрымаў функцыю адключэння аўдыя-ўкладак.

Microsoft спыніла падтрымку Microsoft Edge Legacy 9 сакавіка 2021 года.

New Edge (з 2019 па цяперашні час)

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2018 года Microsoft абвясціла аб сваім намеры заснаваць Edge на зыходным кодзе Chromium, выкарыстоўваючы той жа механізм рэндэрынгу, што і Google Chrome, але з удасканаленнямі, распрацаванымі Microsoft. Таксама было абвешчана, што будуць даступныя версіі Edge для Windows 7, Windows 8 і macOS. Па словах выканаўчага дырэктара Microsoft Джо Белфіёрэ, рашэнне аб змене было прынята пасля таго, як генеральны дырэктар Сацья Надэла сказаў камандзе ў 2017 годзе, што прадукт трэба палепшыць, і падштурхнуў да замены ўнутранага механізму рэндэрынгу на механізм з адкрытым зыходным кодам.

8 красавіка 2019 года першыя зборкі новага Edge для Windows былі апублікаваны.

20 мая 2019 года першыя зборкі Edge для macOS былі апублікаваны, упершыню за 13 гадоў браўзер Microsoft быў даступны на платформе Mac. Апошні раз браўзер Microsoft быў даступны на платформе Mac ў студзені 2006 года, да таго моманту як быў адкліканы Microsoft Internet Explorer для Mac.

20 жніўня 2019 года Microsoft выпусціла сваю першую бэта-версію Edge для Windows 7, Windows 8, Windows 10 і macOS.

22 верасня 2020 года Microsoft абвясціла, што бэта-версія Edge для Linux будзе даступная ў папярэднім выглядзе ў кастрычніку 2020 года. Гэта адбылося пасля таго, як у лістападзе 2019 года кампанія абвясціла аб распрацоўцы версіі Linux і пацвердзіла ў маі 2020 года, што версія Linux знаходзіцца ў распрацоўцы. Першая зборка для Linux была выпушчана 20 кастрычніка 2020 года.

Параўнанне Edge Legacy з  Internet Explorer 11

[правіць | правіць зыходнік]
  • Новы браўзерны рухавік — EdgeHTML
  • Новы інтэрпрэтатар JavaScript — Chakra
  • Магчымасць выкарыстання сцілуса — дазваляла рабіць нататкі і малюнкі на вэб-старонцы і дзяліцца імі
  • Галасавая памочніца Картана

Параўнанне Edge Chromium з Edge Legacy

[правіць | правіць зыходнік]
  • Новы браўзерны рухавік — Blink
  • Новы інтэрпрэтатар JavaScript — V8
  • Падтрымка пашырэнняў Chromium (толькі на персанальных камп’ютарах)
  • Кросплатформавасць: падтрымка macOS, Windows 7+, GNU/Linux.

Зноскі

  1. Release notes for Microsoft Edge Mobile Stable Channel — 2024. Праверана 26 ліпеня 2024.
  2. Release notes for Microsoft Edge Mobile Stable Channel — 2024. Праверана 26 ліпеня 2024.
  3. Release notes for Microsoft Edge Stable Channel — 2024. Праверана 31 кастрычніка 2024.
  4. Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Архівавана з першакрыніцы August 23, 2022. Праверана August 24, 2022.
  5. Hardwick, Tim (2022-05-03). "Microsoft Edge Overtakes Safari as World's Second Most Popular Desktop Browser". MacRumors(англ.). Архівавана з арыгінала May 8, 2022. Праверана 2022-05-03.
  6. Foley, Mary Jo (кастрычніка 5, 2017). "Microsoft is bringing new Edge apps to iOS, Android". ZDNet(англ.). CBS Interactive. Архівавана з арыгінала студзеня 3, 2018.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/Microsoft_Edge

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy