Content-Length: 133239 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%8B%D0%BC%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%96

Рымскія дарогі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Рымскія дарогі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рымская дарога ў Пампеях

Рымскія дарогі (лац.: viae — дарогі) — дарожная сетка, створаная рымлянамі для хуткага перасоўвання войскаў, гандлёвых караванаў і кур’ераў.

Часцей за ўсё гэта былі адносна прамыя дарогі паміж важнымі населенымі пунктамі, што давала магчымасць хутка перамясціцца ў неабходнае месца. Рымскія дарогі злучылі паміж сабой шматлікія гарады ў Італіі, затым пачалі з’яўляцца і на іншых тэрыторыях Рымскай імперыі паміж значнымі палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі.

Першапачаткова дарогі будаваліся ў ваенных мэтах, але затым сталі іграць значную ролю ў эканамічным развіцці імперыі. Магчыма, у канчатковым выніку развітая сетка дарог толькі спрасціла заваёву рымскіх тэрыторый варварамі. Пасля падзення Рымскай імперыі дарогамі працягвалі карыстацца па меншай меры каля тысячагоддзя, а ў некаторых выпадках і дагэтуль, хоць зараз яны ўжо пакрыты асфальтам.

Найбуйнейшыя рымскія дарогі

[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя рымскія дарогі ў Італіі
«Усе дарогі вядуць у Рым»

Знакамітая прымаўка «Усе дарогі вядуць у Рым»[заўв 1][1] мае пад сабой фактычную аснову[2]. Рым быў цэнтрам Імперыі, першыя дарогі злучалі Рым з іншымі буйнымі гарадамі, і менавіта Рым будаваў гэтыя самыя дарогі. Таму падарожнік, які патрапіў на рымскую дарогу, мог бы без вялікіх намаганняў дабрацца да сталіцы старажытнай дзяржавы, не заблукаўшы — трэба было толькі выбіраць на скрыжаваннях самыя шырокія дарогі.

  1. Магчыма, з «Liber parabolarum» французскага тэолага Алана Лільскага — лац.: Mille viae ducunt hominem per saecula Romam. Ці ў Лафантэна ў байцы «Le Juge arbitre, l’Hospitalier, et le Solitaire» — «Tous chemins vont à Rome»
  • Chevallier R. Les voies romaines. — Armand Colin, 1972.
  • Thiollier-Alexandrowicz G. Itinéraires romains en France. — Faton, 2000. — ISBN 2878440366
  • Von Hagen, Victor W. The Roads That Led To Rome. — Cleveland and New York: The World Publishing Company, 1967.
  • Heinz, Werner Reisewege der Antike. Unterwegs im Römischen Reich. — Stuttgart: Theiss, 2003. — С. 128.
  • Klee, Margot Lebensadern des Imperiums. Strassen im Römischen Reich. — Stuttgart: Theiss, 2010. — С. 160.
  • Grant, Michael History of Rome. — New York: Charles Scribner, 1978.
  • Laurence, Ray The roads of Roman Italy: mobility and cultural change. — Routedge, 1999. — ISBN 978-0-415-16616-4








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%8B%D0%BC%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%96

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy