Вікіпедыя:WPCleaner/Усталяванне
WPCleaner
Агульная інфармацыя |
Абмеркаванні
Абмяркаваць праграму |
Арфаграфія
Правілы выпраўлення арфаграфіі |
FAQ
Часта задаваныя пытанні |
Усталяванне
Дапамога ва ўсталяванні |
Паведаміць пра памылку або запытаць паляпшэння Канфігурацыя (дапамога, шаблон) · Раздзелы · Мовы · Карыстальнікі · Выявы |
WPCleaner — гэта інструмент падтрымкі, распрацаваны на Java 8+. Файл усталёўкі праграмы размяшчаецца на Toolforge з версіі WPCleaner 2.0.[n 1] Java 8 — мінімальная неабходная версія, і яна павінна выкарыстоўвацца з любой наступнай версіяй праграмы.
Прадусталёўкі
правіцьПерад усталяваннем і выкарыстаннем WPCleaner вам спатрэбіцца:
- Java, з мінімальнай версіяй 8,
- Любая аперацыйная сістэма, якая падтрымлівае Java 8 або найноўшыя версіі.
Усталяванне праз праграму-ўсталёўшчык WPCleaner
правіцьНайпрасцейшы спосаб усталяваць WPCleaner — выкарыстаць спецыяльную праграму, створаную для гэтага (Заўвага: да гэтага праграма ўсталёўкі тэсціравалася толькі на невялікай колькасці камп’ютараў з АС Windows або Ubuntu, таму, калі ласка, паведамляйце аб любых праблемах на старонцы размоў пра WPCleaner (пажадана адразу ў англійскім раздзеле)).
Для ўсталявання WPCleaner патрабуюцца наступныя дзеянні:
- Спампаваць усталёўшчык з WMFLabs (не перажывайце, калі будуць папярэджанні,
.jar
файлы павінны быць выканальнымі файламі) - Запусціце ўсталёўшчык (калі Java правільна ўсталявана і наладжана, адкрыванне спампаванага jar-файла павінна запусціць усталёўшчык[1])
- Прадстаўце неабходныя звесткі для канфігурацыі:
- Папку для ўсталявання (Installation folder): абярыце папку, дзе будзе ўсталяваны WPCleaner. Заўвага: Пазбягайце папак унутры дырэкторый з абмежаванымі правамі (як
C:\Program Files
абоC:\Program Files (x86)
у Windows). - Wiki: раздзел Вікіпедыі, да якога вы бы хацелі падлучацца прадвызначана.
- Мова (Language): мова, на якой вы бы хацелі выкарыстоўваць WPCleaner.
- Імя ўдзельніка (Username): ваша імя ўдзельніка (не абавязкова).
- Пароль (Password): ваш пароль (не абавязкова).
- Абярыце, ці хацелі бы вы, каб усталёўшчык стварыў ярлык для WPCleaner. Калі імя ўдзельніка і пароль былі паданы праграме, гэты ярлык будзе запускаць WPCleaner з паданымі данымі для ўваходу. Заўвага: Стварэння ярлыка працуе толькі для некаторых АС.
- Абярыце, ці хацелі бы вы ўсталяваць бэта-версію WPCleaner (адзначце гэты параметр толькі калі вы хочаце праверыць бэта-функцыі WPCleaner)
- Папку для ўсталявання (Installation folder): абярыце папку, дзе будзе ўсталяваны WPCleaner. Заўвага: Пазбягайце папак унутры дырэкторый з абмежаванымі правамі (як
- Націсніце на кнопку «Усталяваць» (Install) і пачакайце, пакуль усталяванне не скончыцца.[2]
Заўвага: Гэта працэдура з’яўляецца абгорткай для ўсталявання праз getdown, таму аўтаматычнае абнаўленне WPCleaner будзе апрацоўвацца getdown.
Усталяванне праз getdown
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Выпускі, старэйшыя за 2.0 мусяць быць выдалены, бо яны больш не абнаўляюцца.
Зноскі
- ↑ Калі ў вас узнікаюць памылкі, як
Unable to install Java. There are errors in the following switches...
— гэта азначае, што ў вас паламана сувязь паміж .jar-файламі і Java: інструмент jarfix можа дапамагчы, або вы можаце запусціць усталёўшчык наступнай камандайjava -jar [PATH_TO_INSTALLER]/WPCleanerInstaller.jar
- ↑ Калі вы атрымліваеце паведамленне аб памылцы кшталту
sun.security.validator.ValidatorException: PKIX path building failed: sun.security.provider.certpath.SunCertPathBuilderException: unable to find valid certification path to requested target
— гэта можа азначаць, што ваша версія Java занадта старая і не ўключае новыя карнявыя сертыфікаты (root certificates) для tools.wmflabs.org. Паспрабуйце абнавіць версію Java.