Гваздзікакветныя
Гваздзікакветныя (Caryophyllales, або Centrospermae) — парадак двухдольных раслін. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу базальныя эўдыкаты.
Гваздзікакветныя | ||||||||||||
Dianthus caryophyllus | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
лац.: Centrospermae
| ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
|
Значная частка прадстаўнікоў гэтага парадку прыстасавана да росту ва ўмовах засушлівага клімату; сярод жыццёвых формаў пераважаюць травы і кусцікі.
Апісанне
правіцьЛісты простыя, звычайна цэльныя, пачарговыя ці процілеглыя, радзей кальчаковыя, большай часткай без прылісткаў. Кветкі сабраны ў рознага роду суквецці, двухполыя, радзей аднаполыя, звычайна актынаморфныя, большай часткай 4-5-членныя, з двайным калякветнікам ці беспялёсткавыя. Андрацэй у 1-2 кругах, пяцічленны. Гінецэй цэнакарпны (сінкарпны, паракарпны ці лізікарпны), радзей больш ці менш апакарпны; завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя. Семязачаткі вельмі розных тыпаў. Плады розныя. Насенне большай часткай з сагнутым ці кальцавым перыферычным зародкам, які акружае добра развіты перысперм.
Прадстаўнікі гваздзікакветных
правіцьДа гваздзікакветных адносяцца такія харчовыя расліны, як грэчка, рэвень, буракі, шпінат, шчаўе.
Сярод прадстаўнікоў парадку — дэкаратыўныя садовыя расліны (шматлікія віды амаранта, гваздзіка, цэлозіі), а таксама хатнія расліны: прадстаўнікі кактусавых (астрафітумы, гімнакаліцыумы, мамілярыі і мноства іншых) і Aizoaceae (літапсы, тытанопсісы, фаўкарыі).
Добра вядома і пустазелле з гэтага парадку: лябеднік, лебяда.
Класіфікацыя
правіцьСістэма APG II
правіцьПаводле Сістэме APG II, парадак Гваздзікакветныя ўключае 29 сямействаў, якія аб’ядноўваюць каля 700 родаў і больш за 11 тысяч відаў.
Магчыма прамое і адваротнае сартаванне па абедзвюх калонках
Больш раннія сістэмы
правіцьПарадак Caryophyllales у сістэме класіфікацыі Тахтаджана (1997) ёсць, але разумеецца ў вузейшым сэнсе. Па сваім відавым складзе парадак Caryophyllales у сістэме APG II прыкладна адпавядае падкласу Caryophyllidae у сістэме класіфікацыі Тахтаджана.
У сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981) парадак складаецца з наступных сямействаў:
- Aizoaceae
- Амарантавыя (Amaranthaceae)
- Achatocarpaceae
- Basellaceae
- Гваздзіковыя (Caryophyllaceae)
- Didiereaceae
- Кактусавыя (Cactaceae)
- Phytolaccaceae
- Лебядовыя (Chenopodiaceae)
- Molluginaceae
- Nyctaginaceae
- Партулакавыя (Portulacaceae)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
правіць- An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG II. // The Linnean Society of London, Botanical Journal of the Linnean Society. 2003. № 141. — С. 399—436. (англ.)
- Полный текст: pdf Архівавана 16 кастрычніка 2022. • Полный текст: html Архівавана 5 снежня 2012. • Краткий обзор Архівавана 19 верасня 2012.
- Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 1. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1980. — С. 343—392.
Спасылкі
правіць- Гваздзікакветныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 красавіка 2010)