8 красавіка
8 красавіка — дзевяноста восьмы (дзевяноста дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
Падзеі
правіць- 217: Рымскі імператар Каракала забіты ў паходзе супраць парфян на загад прэфекта прэтарыянскай гвардыі Макрына.
- 1525: Паводле дагавора, падпісанага ў Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў секулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасць ад Польшчы.
- 1766: У ЗША запатэнтавана першая пажарная лесвіца.
- 1783: Выдадзены маніфест Екацярыны II аб далучэнні Крыма да Расіі.
- 1789: Вольфганг Амадэй Моцарт выправіўся ў падарожжа ў Паўночную Германію.
- 1966: Генеральным сакратаром ЦК КПСС абраны Леанід Брэжнеў.
- 1971: У Лондане адбыўся першы Сусветны цыганскі кангрэс.
- 1990: Амерыканскі тэлесерыял «Твін Пікс» упершыню выйшаў у эфір.
- 2018: У Японіі ўпершыню з Другой сусветнай вайны была адноўлена марская пяхота
- 2022: Ракетны ўдар нанесены па чыгуначным вакзале ў Краматорску, загінулі дзясяткі людзей.
Нарадзіліся
правіць- 563 да н.э.: Сідхартха Гаўтама, пасля пераўвасаблення Буда (пам. 15.2.483 да н.э.)
- 1250: Жан Трыстан Французскі, французскі прынц
- 1320: Педру I, кароль партугальскі
- 1831: Джэймс Мэйс, брытанскі баксёр
- 1850: Уільям Генры Уэлч, амерыканскі бактэрыёлаг
- 1866: Фрыц Макензен, нямецкі мастак
- 1892: Мэры Пікфард, актрыса тэатра і кіно
- 1904: Джон Хікс, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- 1929: Жак Брэль, французскі спявак, акцёр
- 1932: Ёжэф Антал, венгерскі палітык (пам. 12.12.1993)
- 1938: Кофі Анан, генеральны сакратар ААН (1997—2006), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2001)
- 1950: Кшыштаф Мацяшэўскі, польскі і амерыканскі хімік
- 1951: Гейр Хордэ, ісландскі палітык
- 1968: Патрысія Аркет, амерыканская актрыса
Памерлі
правіць- 217: Каракала, рымскі імператар
- 1196: Кнут I Эрыксан, кароль Швецыі
- 1364: Іаан II Добры, кароль французскі
- 1835: Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філосаф і грамадскі дзеяч
- 1848: Гаэтана Даніцэці, італьянскі кампазітар (нар. 1797)
- 1861: Эліша Оціс, вынаходнік бяспечнага ліфта
- 1936: Роберт Барані, аўстрыйскі отарыналарынголаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1914).
- 1937: Сяргей Клычкоў, рускі пісьменнік і паэт
- 1959: Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мецэнат, апошні ардынат нясвіжскі (нар. 22.12.1888)
- 1968: Эрнст Вільгельм Най, нямецкі мастак
- 1973: Пабла Пікаса, французскі мастак (нар. 25.10.1881)
- 1981: Амар Брэдлі, амерыканскі военачальнік
- 1984: Пётр Капіца, расійскі фізік, акадэмік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1978 года (нар. 8.7.1894)
- 2006: Валянцін Тэлегдзі, амерыканскі фізік