Перайсці да зместу

М’янма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М'янма)
Рэспубліка Саюз М’янма
Герб М’янмы
Сцяг М’янмы Герб М’янмы
Дзяржаўны гімн М’янмы
Дата незалежнасці 4 студзеня 1948 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Бірманская
Сталіца Найп’іда
Найбуйнейшыя гарады Янгон, Мандалай, Найп’іда
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Дзяржаўны саветнік
М’ін Швэ (в.а.)
пасада вакантна
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
40-я ў свеце
676.578 км²
3,06
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Перапіс (2014)
Шчыльнасць

60.280.000 чал. (24-я)
51.486.253[1] чал.
73,9 чал./км²  (119-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$88,751 млрд
$1,393
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$54,416 млрд
$854
ІРЧП (2014) 0,536[2] (нізкі) (148-ы)
Этнахаронім Бірманцы
Валюта М’янманскі к’ят (K, MMK)
Інтэрнэт-дамен .mm
Код ISO (Alpha-2) MM
Код ISO (Alpha-3) MMR
Код МАК MYA
Тэлефонны код +95
Часавыя паясы +6:30

М’янма (бірм.: ), да 1989 Бірма — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, найбуйнейшая краіна паўвострава Індакітай. Гранічыць з Індыяй і Бангладэш на захадзе, Кітаем на поўначы, Лаосам на ўсходзе, Тайландам на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага ўсходу яе барагі абмываюцца водамі Бенгальскага заліва і Андаманскага мора, даўжыня берагавой лініі 1930 км. Плошча краіны 678 км². Самая буйнай рака краіны — рака Іравадзі.

Насельніцтва 49 млн чалавек (2007, ацэнка), бірманцы складаюць 68 %. Большасць вернікаў — будысты.

Сталіца — Найп’іда, да 2005 — Янгон (Рангун).

З 1997 М’янма кіруецца ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленню законнасці і парадку (1988—1997). Улады М’янмы праводзяць актыўную знешнюю палітыку на рэгіянальным узроўні (членства ў АСЕАН, саміце Усходняй Азіі), маюць блізкія адносіны з Індыяй і КНР. Адносіны з ЗША, Канадай і ЕС замарожаны на нізкім узроўні па палітычных прычынах.

Пераважае горны рэльеф. У цэнтральнай частцы — падоўжанае паніжэнне з ракой Іравадзі, якое ў восевай частцы занята раўнінай, на поўдні — нізіннай дэльтай. На захадзе сістэма сярэдневысокіх, глыбока парэзаных складкавых гор; галоўныя хрыбты Пакхайн (на поўначы) і Ракхайн (на поўдні). На крайный поўначы горы да 5881 м (г. Кхакабаразі). На ўсходзе Шанскае нагор’е з чаргаваннем горных хрыбтоў (вышыня каля 1500 м) і катлавін. М’янме належаць у Бенгальскім заліве астравы Манаун, Рамры, Прэпарыс, Кока. Уздоўж ўсходняга берага Андаманскага мора месціцца архіпелаг М’ёй, які налічвае больш за 800 астравоў.

Старажытнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Чалавек на тэрыторыі сучаснай М’янмы вядомы з ніжняга палеаліту (аньяцкая культура). У эпоху неаліту, на мяжы III-га і II-га тыс. да н.э., у ўрадлівых рачных далінах і на ўзбярэжжы рассяліліся, мон-кхмерскія плямёны, якія прыйшлі з поўначы, адціснулі на поўдзень карэннае насельніцтва. Яны займаліся матыжным земляробствам, вырабляючы рыс на абрашаных землях, або рыбалоўствам; у гэты час з’яўляецца ганчарны круг і бронзавыя прылады.

Перыяд гарадоў-дзяржаў

[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд імператарскай Бірмы

[правіць | правіць зыходнік]

3 IX ст. туг пасяліліся плямёны бірманцаў (м’янма). Яны стварылі дзяржаву Паган, якая дасягнула росквіту ў XIXIII стст. У канцы XIII ст. Паган разгромлены манголамі і распаўся. У сярэдзіне XVIII ст. адбылося аб’яднанне краіны пад уладай дынастыі Канбаўн.

Дынастыя Таўнгу і перыяд каланіялізма

[правіць | правіць зыходнік]

Брытанская Бірма (1824—1948)

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку англа-бірманскіх войнаў (1824—1826, 1852—1853, 1885) М’янма заваявана Вялікабрытаніяй. У 1886—1937 гг. — у складэе Брытанскай Індыі, з 1937 г. — асобная калонія Бірма.

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Крытычная сітуацыя склалася ў Бірме падчас Другой сусветнай вайны. У кастрычніку 1939 г. па ініцыятыве Дабама Асіаён і Партыі беднякоў быў утвораны «Блок свабоды», які выступіў з патрабаваннем прадастаўлення незалежнасці, у абмен абяцаючы англічанам падтрымку іх ваенных намаганняў. Улады калоніі адказалі адмовай і ў маі 1940 г. ўвялі ў дзеянне Закон аб абароне Бірмы, узяўшы пад варту Ба Мо і інш. патрыётаў. Пазбегнуўшы арышту Аун Сан збег у Кітай, каб усталяваць сувязі з Маа Цзэдун, але раней у кантакт з ім ўвайшлі прадстаўнікі японскіх уладаў. Яны прапанавалі бірманскім нацыяналістам падтрымку ў іх барацьбе за незалежнасць. Прыняўшы прапанову аб супрацоўніцтве, Аун Сан з групай «30 таварышаў» (У Не Він, Бо Ле Я, Бо Хму Аун і інш.) у жніўні 1941 г. адправіўся на в. Хайнань, дзе прыступіў да фарміравання будучай Арміі незалежнай Бірмы. Супраць супрацоўніцтва з Японіяй выступіла толькі Камуністычная партыя Бірмы (КПБ), якая ўзнікла ў 1939 г. ўнутры Добама Асіаён, але гэтую пазіцыю падзялялі далёка не ўсе сябры партыі, так як з Аун Санам у Японію з’ехалі і многія камуністы.

Пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар 9 снежня 1941 г. Японія абвясціла вайну ЗША і Вялікабрытаніі. Ужо 15 снежня японцы захапілі мыс Вікторыя і пачалі бамбёжкі Рангуна, з якога пацягнуліся калоны бежанцаў. З паўмільёна жыхароў, якія жылі ў Рангуне, да вясны 1942 г. у ім засталося каля ста тысяч, у асноўным бірманцы. У чаканні японскага наступлення 26 снежня 1941 г. у Бангкоку Аун Сан абвясціў аб стварэнні Арміі незалежнасці Бірмы), якая ў хуткім часе вырасла з 200 чал. да 50 тыс. Разумеючы, што становішча крытычнае, прэм’ер-міністр Бірмы У Маун Са звярнуўся да Лондана з просьбай прадаставіць Бірме статус дамініёна. Аднак яго спробы пераканаць брытанскі ўрад ні да чаго не прывялі. Уступіўшы ў канцы 1941 у сакрэтныя кантакты з японцамі, У Маун Са быў арыштаваны і астатнюю частку вайны правёў у лагеры для інтэрнаваных ва Угандзе.

У 1942—45 акупіравана японскімі войскамі, барацьбу супраць якіх узначаліла створаная ў 1944 г. Антыфашысцкая ліга народнай свабоды (АЛНС) на чале з Аун Санам. У маі 1945 г. вызвалена ў выніку ўзброеннага паўстання на чале з АЛНС пры падтрымцы брытанскіх войск.

Перыяд незалежнасці

[правіць | правіць зыходнік]

На парламенцкіх выбарах 1947 г. перамагла АЛНС, яе лідар У Ну стаў прэм’ер-міністрам краіны.

4 студзеня 1948 года абвешчаны незалежны Бірманскі саюз. Унутрыпалітычнае становішча краіны было няўстойлівым з-за вострай барацьбы паміж палітычнымі групамі, грамадзянскай вайны супраць камуністычных арганізацый і нацыянальных меншасцей на ўскраінах М’янмы.

2 сакавіка 1962 года вайскоўцы скінулі ўрад У Ну. Новы ўрад на чае з У Не Вінам прыняў праграму «Бірманскі шлях да сацыялізму» і абвясціў сацыялістычную арыентацыю краіны. Была створана адзіная легальная партыя — Бірманская партыя сацыяістычнайй праграмы. У 1974 годзе прынята новая канстытуцыя, краіна атрымаа назву Бірманскі Сацыяістычны Саюз. Курс на сацыяістычную арыентацыю ў 1960-1980-я гады скончыўся правалам. У выніку масавых народных выступленняў у сакавіку—жніўні 1988 года Не Він падаў у адстаўку.

18 верасня 1988 года адбыўся ваенны пераварот і ўлада перайшла да Дзяржаўнага савета па аднаўленні законнасці і парадку на чале з генералам Тан Шве.

На параменцкіх выбарах 1990 года 80% галасоў заваявала галоўная апазіцыййная сіла — Нацыянальная ліга за дэмакратыю на чале з Аун Су Чжы. Дзяржаўны савет па аднаўленні законнасці і парадку адмовіўся перадаць уладу парламент і арыштаваў лідэраў апазіцыі. У студзені 1993 года ён стварыў Нацыянальную канстытуцыйную канферэнцыю (НКК) для распрацоўкі новай канстытуцыі. У 1995 годзе прадстаўнікі Нацыянальнай лігі за дэмакратыю выйшлі з НКК і стварылі Парламенцкі прадстаўніўчы камітэт дэпутатаў, выбраных у 1990 годзе.

Каля 75 % складаюць бама (бірманцы), народ тыбета-бірманскай моўнай групы, да якой у М’янме належаць карэны (больш за 3,5 млн.чалавек), араканцы, (болей за 2,5 млн. чалавек), чыны (каля 0,9 млн.чалавек), качыны (каля 0,7 млн чалавек), кая (каля 150 тыс.чалавек); да тайскай моўнай групы адносяцца шаны (больш за 3 млн чалавек), да аўстраазіяцкай сям’і — моны (каля 0,7 млн.чалавек) і мокен. На поўдні і ў буйных гарадах — каля 0,5 млн выхадцаш з Індыі і Бангладэш, 0,4 млн.кітайцаў. Сярод вернікаў пераважаюць будысты (каля 90 %); мусульман 4 %, хрысціян і індуістаў — па 1,5 %. Сярэднегадавы прырост насельніцтва 1,65 %. Сярэдняя шчыльнасць каля 71 чал./км². Большасць насельніцтва сканцэнтравана ў даліне дэльты Іравадзі, дзе шчыльнасць дасягае 1000 чал./км². Павышаная шчыльнасць на марскім узбярэжжы, рэдкая — у горных і лясных раёнах (1-5 чал./км²). У гарадах 26 % насельніцтва. Найбуйнейшыя гарады: Янгон, Мандалай, Басейн, Малам’яйн, М’ей. У сельскай гаспадарцы занята 67 % працаздольнага насельніцтва, у прамысловасці — 10 %.

Беларуска-м’янмарскія адносіны

[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М’янма ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. У ліпені 2000 г. Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў М’янмы Він Аунг.

У ліпені 2010 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. Ф. Алейніка ў М’янму. У студзені 2011 Беларусь наведаў намеснік міністра замежных спраў М’янмы Маунг М’інт.

26 верасня 2011 г Пасол В. Я. Садоха ўручыў даверчыя граматы ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М’янма. У верасні 2011 г. у г. Нью-Ёрку ў рамках Генеральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынава з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Саюз М’янма Вунай Маунг Лвінам. У 2011 годзе грамадзянін М’янмы Аунг Мое Мінт прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў М’янме.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Рэспублікай Саюз М’янма. Аб гэтым беларускі лідар заявіў 4 лістапада 2004 г. на сустрэчы з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М’янмы Мін Аунг Хлаінгам. Прэзідэнт таксама заявіў аб гатоўнасці Беларусі да супрацоўніцтва з М’янмай у ваенна-тэхнічнай сферы, падрыхтоўцы кадраў.[4]

Зноскі

  1. The 2014 Myanmar Population and Housing Census. Highlights of the Main Results. Census Report Volume 2 – A (англ.)
  2. UNDP: Human Development Report 2015 – Work for Human Development (англ.)
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  4. Сустрэча з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М’янмы Мін Аунг Хлаінгам [1]//.Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy