Маркіён
Маркіё́н з Сыно́пы (па-старажытнагрэцку: Μαρκίων Σῐνώπην, каля 85—160) — раньнехрысьціянскі ерэтык.
Нарадзіўся ў чарнаморскім горадзе Сыноп. Быў блізкі да вучэньня гностыкаў. Стварыў сваю грамаду ў Рыме пасьля выгнаньня з хрысьціянскай суполкі. Маркіён адмаўляў Стары запавет і лічыў габрэйскага Яхвэ злым богам; новазапаветны бог лічыўся ім добрым богам, які супрацьстаіць Яхвэ. Маркіён патрабаваў ад сваіх пасьлядоўнікаў аскетычнага жыцьця і вучыў, што целы людзей ня будуць уваскрэшэныя, у адрозьненьне ад душы.
Маркіён таксама быў адным зь першых, хто паспрабаваў аб’яднаць хрысьціянскія тэксты ў адзіны канон. Ягоная вэрсія канону ўключала Эвангельле ад Лукі і 10 апостальскіх пасланьняў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маркіён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў