Content-Length: 136868 | pFad | http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/PHP

PHP — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

PHP

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
PHP
Кляса языка: імпэратыўная, аб'ектна-арыентаваная
Тып выкананьня: інтэрпрэтуемая
Зьявілася ў: 1995[1] г.
Аўтар(ы): Расмус Лердорф
Стабільная вэрсія: 7.0.2/5.6.17 (7.01.2016)
Тэставая вэрсія: 6.0.0-dev
Тыпізацыя дадзеных: Дынамічная, нястрогая
Рэалізацыі: Zend Engine, Roadsend PHP, Phalanger
Уплыў ад: C, Perl, Java, C++
АС: крос-плятформеная
Афіцыйная старонка: www.php.net

PHP (па-ангельску: PHP: Hypertext Preprocessor — «PHP: гіпэртэкставы прэпрацэсар», па-ангельску: Personal Home Page Tools (стар.) — «Прылады для асабістых вэб-старонак»[1]) — сцэнарная мова, разробленая для генэраваньня HTML-старонак на баку вэб-сэрвэра і працы з базамі зьвестак. На бягучы час падтрымліваецца пераважнай большасьцю хостынг-кампаніяў. Зьяўляецца часткай LAMP — папулярны камплект для вэб-сэрвэраў (Linux, Apache, MySQL, PHP, у некаторых выпадках гэтаксама Python і Perl).

PHP — праект, які падтрымліваецца сотнямі дабраахвотных, якія займаюцца як непасрэдна ядром PHP, але і ягонымі пашырэньнямі, ці дакумэнтацыяй.

Праца над PHP як шэрагам розных прыладаў для CGI, напісаных на C, была распачатая дацкім праграмістам Расмусам Лердорфам у 1994 годзе. Галоўнай іх мэтай была замена Perl-сцэнараў, якія патрабаваліся для працы ягонай хатняй старонкі (адгэтуль пайшла першапачатковая назва Personal Home Page[1]). Прылады выкарыстоўваліся з рознымі мэтамі: адлюстраваць інфармацыю пра Расмуса, альбо захаваньня статыстыкі наведваньняў. Ён дадаў да PHP яго «Інтэрпрэтатар формаў» (па-ангельску: Form Interpreter), атрымаўшы PHP/FI.

У Сеціве PHP — агульнамэтавая сцэнарная мова праграмаваньня, прыстасаваная ў першую чаргу для вэб-разробак. Часьцей за ўсё PHP працуе ў складзе вэб-сэрвэра: PHP-код з запытанага файла выконваецца і, звычайна, генэруе зьмест. Між тым, у выпадках, калі сэрвэрам PHP і кліентам зьяўляецца адзін кампутар, PHP можна выкарыстоўваць як прыладу для выкананьня сцэнараў каманднага радку (з дапамогай PHP CLI) ці вырабляць GUI-праграмы (з дапамогай PHP-GTK).

Перш за ўсё, PHP дзейнічае як фільтар, прапуская празь сябе ўведзеныя зьвесткі і апрацоўвая іх, выводзіць рэзультат рознымі шляхамі.

Хоць мова й была створаная для дынамічных ўэб-старонак, сёньня галоўнай спэцыялізацыяй зьяўляецца праца са сцэнарамі на баку сэрвэра,[2] як і ў іншых сцэнарных мовах, якія ствараюць дынамічны зьмест, дасылаемы з сэрвэра да кліентаў, напрыклад: Active Server Pages ад Microsoft, JavaServer Pages ад Sun Microsystems[3] і mod perl. PHP таксама прыцягнуў мноства распрацоўшчыкаў да стварэньня фрэймворкаў дзеля пашырэньня распаўсюджанасьці хутка разгортваемых прадуктаў. Некаторыя зь іх — CakePHP, CodeIgniter, Zend Framework і іншыя — прапануюць уласьцівыя іншым фрэймворкам функцыі для хуткай распрацоўкі галоўным чынам сайтаў.

Па стану на ліпень 2007 году модуль mod_php зьяўляецца найбольш папулярным модулем для Apache.[4]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

PHPсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в Гісторыя PHP(недаступная спасылка)  (анг.)
  2. ^ PHP Server-Side Scripting Language Indiana Universety  (анг.)
  3. ^ Java Servlet and JavaServer Pages Technology Comparing Methods for Server-Side Dynamic Content  (анг.)
  4. ^ PHP Usage Stats  (анг.)








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/PHP

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy