Бора Лондана
Бора Лондана (англ.: London borough) — адміністрацыйная адзінка Лондана раённага ўзроўню. 32 бора ўтвараюць цырыманіяльнае графства і рэгіён Вялікі Лондан, Сіці з'яўляецца асобным цырыманіяльным графствам з асобым статусам.
12 бора і Сіці утвараюць Унутраны Лондан (англ.: Inner London), астатнія 20 — Знешні Лондан (англ.: Outer London)[1]. Сіці не з'яўляецца раёнам, гэта адміністрацыйная адзінка з асобым статусам «Sui generis».
Чатыры раёны не выкарыстоўваюць абазначэнне Лонданскае бора (англ.: London Borough of) у сваёй назве.
- Адзін з іх — Вэстмінстэр — мае статус сіці і называецца City of Westminster.
- Тры раёны — Кенсінгтон і Чэлсі, Кінгстан-эпон-Тэмс і з 2012 года Грынвіч — маюць статус каралеўскіх бора (англ.: Royal Borough)[2].
- Усе астатнія раёны маюць статус «бора».
Бора кіруюцца раённымі саветамі (англ.: Borough Council). Вэстмінстэр, які мае статус сіці, кіруецца гарадскім саветам (англ.: City Council).
Бора Лондана
[правіць | правіць зыходнік]У спісе ў дужках прыведзены звесткі пра насельніцтва паводле перапісу 2011 года[3]
|
|
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасныя раёны Лондана былі ўтвораны паводле Закона аб кіраванні Лонданам ад 1963 года (англ. London Government Act 1963). Яны пачалі функцыянаваць 1 красавіка 1965 года з утварэннем Вялікага Лондана (англ.: Greater London). Першыя выбары ў раённыя саветы былі праведзены ў 1964 годзе, аднак да наступнага гады гэтыя саветы былі фактычна «ценявымі» органамі ўлады.
Да ўтварэння Вялікага Лондана і падзелу яго на раёны на іх месцы існавалі ўтварэнні чатырох розных тыпаў:
- метрапальныя бора графства Лондан (англ. Metropolitan boroughs of the County of London) — ва Унутраным Лондане;
- 17 гарадскіх раёнаў (англ. urban districts) — па перыферыі;
- муніцыпальныя бора (англ. municipal borough);
- 3 графскія бора (англ. county borough) — Кройдан (англ. County Borough of Croydon), Уэст-Хэм (англ. County Borough of West Ham) і Іст-Хэм (англ. County Borough of East Ham).
Ізноў утвораныя раёны маюць больш паўнамоцтваў, як скасаваныя метрапальныя бора, гарадскія раёны і муніцыпальныя бора, але менш, чым графскія бора.
Паміж 1965 і 1986 лонданскія раёны былі часткай двухузроўневай сістэмы кіравання, на першым узроўні якой знаходзіўся Савет Вялікага Лондана (англ.: Greater London Council, GLC). Аднак 1 красавіка 1986 года СВЛ быў скасаваны і ўся паўната ўлады перайшла да раёнаў, якія фактычна сталі унітарнымі ўтварэннямі (англ.: unitary authorities). Пасля ўтварэння ў 2000 годзе Адміністрацыі Вялікага Лондана, якая мае больш абмежаваныя паўнамоцтвы, як СБЛ, сфера ўлады раённых саветаў стала аналагічная саветам унітарных утварэнняў у іншых частках Англіі.
Лонданскі Сіці кіруецца сваім уласным органам улады — Лонданскай гарадской карпарацыяй, якая існавала задаўга да ўтварэння раёнаў.
Зноскі
- ↑ Local government geography and history (англ.)
- ↑ The case for a 'Royal Borough of Greenwich' (англ.). royalgreenwich.gov.uk. Праверана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ "Table 8a Mid-2011 Population Estimates: Selected age groups for local authorities in England and Wales; estimated resident population;" (англ.) Перапіс насельніцтва Англіі і Уэльса, 2011 год, ONS