Content-Length: 308823 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B5%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C

Неапаль — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Неапаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Неапаль
Napoli
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
117 км²
Вышыня цэнтра
17 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
963 357[1] чалавек (2009)
Шчыльнасць
12820 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+39 081
Паштовы індэкс
80100
Аўтамабільны код
NA
Афіцыйны сайт
comune.napoli.it (італ.)
Неапаль на карце Італіі ±
Неапаль (Італія)
Неапаль
Неапаль (Кампанія‏‎)
Неапаль

Неа́паль (ад грэч.: Νέα Πόλις — новы горад; італ.: Napoli) — трэці па велічыні горад Італіі пасля Рыма і Мілана і самы буйны горад паўднёвай Італіі.

Неапаль з'яўляецца сталіцай рэгіёна Кампанія. Насельніцтва самога Неапаля складае прыкладна адзін мільён чалавек, а разам з прыгарадамі вакол Неапаля жывуць тры мільёны чалавек. Горад размешчаны на беразе Неапалітанскага заліва ў непасрэднай блізкасці ад знакамітага вулкана Везувій. Неапаль мае міжнародны аэрапорт і буйны марскі порт. Ваенна-марская база.

Заснаваны каля 600 да н.э. як грэчаская калонія выхадцамі з г. Кумы. У 326 да н.э. заваяваны рымлянамі. У канцы V ст. н.э. ў складзе остгоцкай дзяржавы. 3 сярэдзіны VI ст. тут замацаваліся візантыйцы. У 1139 г. горад быў заваяваны нарманамі і далучаны да Сіцылійскага каралеўства, пасля 1266 г. яго сталіца. У 1268 г. быў захоплены французскім герцагам Карлам Анжуйскім. У 1282—1442, 1501—04 сталіца Неапалітанскага каралеўства. 3 1504 г. — у складае Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У 1799 г. тут абвешчана Партэнапейская рэспубліка. У 1806—15 Неапаль — сталіца залежнага ад Францыі Неапалітанскага каралеўства, з 1815 — Каралеўства Абедзвюх Сіцылій.

Неапаль — адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. У 1860 г. горад быў вызвалены войскамі Дж. Гарыбальдзі і ўвайшоў у склад аб'яднанага Італьянскага каралеўства. У час фашысцкай дыктатуры Б. Мусаліні — буйная ваенна-марская база. Пасля выхаду Італіі з ІІ Сусветнай вайны акупаваны ў 1943 г. нямецкімі войскамі; вызвалены ў выніку паўстання (т.зв. Чатыры дні Неапаля).

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у Неапалітанскім заліве Тырэнскага мора. Міжнародны аэрапорт.

Метрапалітэн.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нафтаперапрацоўка і нафтахімія, металургія, машынабудаванне, лёгкая, харчовая прамысловасць (вялікія макаронныя фабрыкі).

Навука, адукацыя, культура

[правіць | правіць зыходнік]

Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II дзейнічае з 1224 года. Кансерваторыя. Абсерваторыі. Батанічны сад. Марскі акварыум. Нацыянальны музей, буйнейшы ў Еўропе археалагічны музей, мастацкія галерэі. Оперны тэатр «Сан-Карла». Цэнтр міжнарднага турызму.

Планіроўка і архітэктура

[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны амфітэатрам на прыбярэжных пагорках. У цэнтральнай частцы захавалася антычная рэгулярная планіроўка.

Сярод помнікаў: раннехрысціянскія катакомбы з фрэскамі (II—V ст.), баптыстэрый Сан-Джавані з мазаікамі (V ст.), замкі Кастэль дэль Ова (з XII ст.) і Кастэль Нуова (1279—84, перабудаваны ў 1443—53, Г. Сагрэра; трыумфальная арка Альфонса Арагонскага са статуямі і рэльефамі, 1452—67, арх. і скульпт. Г. Сагрэра, скульпт. Ф. Лаўрана, П. да Мілана, рэнесанс), гатычныя касцёлы, часткова перабудаваныя ў стылі барока, — Сан-Ларэнца, Сан-Даменіка (абодва XIII ст.), Санта-Марыя дэль Карміне (1283—1300), сабор (1294—1323); палацы і касцёлы ў стылях рэнесансу і барока; у стылі класіцызму — кляштар Чэртоза ды Сан-Марціна (1325, Ф. ды Віта, Т. ды Камаіна; 1580—1623, Дж. Дозіо, са зборам неалалітанскага і еўрапейскага жывапісу XVII—XVIII ст.), тэатр «Сан-Карла» (1737—1816), касцёл Сан-Франчэска ды Паала (1817—46, П. Б'янкі). 3 пабудоў XX ст. вылучаюцца будынак вакзала (1954—60, арх. Дж. Вакара, М. Кампанела, інж. П. Л. Нерві і інш.) і інш.

Каля Неапаля руіны старажытнарымскіх гарадоў Пампеі і Геркуланум, Палацца Рэале ў Казерце (з 1752, Л. Ванвітэлі).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Выдатныя асобы

[правіць | правіць зыходнік]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B5%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy