Сплаў
Сплаў — цела, утворанае ў выніку зацвердзявання расплаву сумесі некалькіх рэчываў, якія завуцца кампанентамі. Уласцівасці сплаву залежаць ад яго складу і будовы. Будова можа вызначацца як уласцівасцямі кампанентаў сплаваў, гэтак і працэсам яго атрымання і цеплавой апрацоўкі.
Металічныя сплавы могуць складацца толькі з металаў (напрыклад, латунь), або з металаў з невялікім утрыманнем неметалаў (напрыклад чыгун і сталь). Неметалічныя сплавы складаюцца з неметалічных рэчываў (напрыклад, граніт, базальт, шкло). Вядомыя сплавы соляў і арганічных злучэнняў.
Сплавы шырока ўжываюцца ў розных галінах тэхнікі і побыце (гл. амальгама, латунь, бронза).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ласкаўнёў А. П. Сплавы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 117—118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).