100 жанчын
100 жанчын | |
---|---|
Тып | узнагарода |
Заснавальнік | BBC[1] |
Заснаванне | 2013[2] |
Краіна | |
Месца | |
Сайт | bbc.com/news/worl… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
100 жанчын (англ.: 100 Women) — шматфарматны серыял BBC, заснаваны ў 2013 годзе. У праекце даследуецца роля жанчыны ў XXI стагоддзі. Як толькі імёны лаўрэатаў прэміі становяцца вядомыя, пачынаецца «Жаночы сезон на Бі-бі-сі», які ўключае распаўсюджванне інфармацыі аб лаўрэатах, анлайн мерапрыемствы, дэбаты і артыкулы, а таксама дакументальныя фільмы, звязаныя з жаночай праблематыкай.[3] Жанчынам усяго свету прапануецца прыняць удзел у праграме праз Твітэр, каментуючы спіс лаўрэатаў, інтэрв’ю і дэбаты.[4]
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]2023
[правіць | правіць зыходнік]Спіс за 2023 год быў апублікаваны 21 лістапада 2023 года. [5]
Сярод лаўрэатаў — Аксана Забужка, Б’янка Уільямс, Клаўдзія Голдзін, Мішэль Абама
2022
[правіць | правіць зыходнік]Спіс на 2022 год быў апублікаваны 6 снежня.[6]
Сярод лаўрэатаў — Гітанджалі Шры, Білі Айліш, Унс Джабір, Урсула фон дэр Ляен, Аляксандра Матвійчук, Наргіз Махамадзі, Рыта Марэна, Мія Мотлі, Юлія Паеўская, Ала Пугачова, Юлімар Рохас, Марына Вязоўская, Яна Зінкевіч
2018
[правіць | правіць зыходнік]Спіс на 2018 год быў аб’яўлены ў лістападзе 2018 года. У спіс увайшлі 27-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі Джулія Гілард, Стэйсі Канінгем, кіруючая Нью-Ёркскай фондавай біржай і Шапарак Шаджарызадэ,[7] якая аспрэчвала іранскі закон, які абавязвае жанчын насіць хіджаб.[8]
Сярод іншых лаўрэатаў — Фрэнсіс Арнольд, Ісабель Альендэ, Чэлсі Клінтан, Дона Стрыкленд
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.khaleejtimes.com/nation/general/bbc-assembles-100-women-to-get-them-talking-on-issues Праверана 29 сакавіка 2021.
- ↑ https://www.theguardian.com/women-in-leadership/2013/oct/31/bbc-100-women-series Праверана 29 сакавіка 2021.
- ↑ "Saalumarada Thimmakka in BBC's 100 Women list". The Times of India. 23 November 2016.
- ↑ Stoughton, India (28 October 2014). "Lebanon makes its mark on BBC's 100 Women list". The Daily Star. Beirut, Lebanon. Архівавана з арыгінала 10 December 2016. Праверана 6 December 2016.
- ↑ Проект Би-би-си 100 Женщин: список в этом году - BBC News русский (руск.). Русская служба Би-би-си (23 лістапада 2023). Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ BBC 100 Women 2022: Who is on the list this year? - BBC News (англ.). News. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2022. Праверана 7 снежня 2022.
- ↑ Shaparak Shajarizadeh and the fight for women's rights in Iran (англ.). OpenCanada (4 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020. Праверана 10 сакавіка 2020.
- ↑ "100 Women 2018: What to look forward to". BBC News [брытанская англійская]. 2018-11-19. Архівавана з арыгінала 2021-10-26. Праверана 2023-06-03.