Content-Length: 190430 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B0%D1%85%D1%8D%D0%BD

Аахэн — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Аахэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аахэн
ням. Aachen
Аахэн
Герб Аахэну Сьцяг Аахэну


Краіна: Нямеччына
Зямля: Паўночны Райн — Вэстфалія
Акруга: Кёльн
Кіраўнік: Зыбіле Койпэн[d]
Плошча: 160,83 км²
Вышыня: 173 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 238 665 чал.
шчыльнасьць: 1483,96 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0241 / 02405 / 02407 / 02408
Паштовыя індэксы: 52062—52080
Нумарны знак: AC
Геаграфічныя каардынаты: 50°46′34″ пн. ш. 6°5′2″ у. д. / 50.77611° пн. ш. 6.08389° у. д. / 50.77611; 6.08389Каардынаты: 50°46′34″ пн. ш. 6°5′2″ у. д. / 50.77611° пн. ш. 6.08389° у. д. / 50.77611; 6.08389
Аахэн на мапе Нямеччыны
Аахэн
Аахэн
Аахэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aachen.de

Аахэн (па-нямецку: Aachen, па-француску: Aix-la-Chapelle, па-нідэрляндзку: Aken) — горад у Нямеччыне, у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія, разьмяшчаецца на самай мяжы з Бэльгіяй і Нідэрляндамі. Горад зьяўляецца цэнтрам электратэхнічнай, мэталюргічнай прамысловасьці, а таксама буйным чыгуначным цэнтрам Нямеччыны.

У навакольлі Аахэну былі знойдзены старажытныя кельцкія паселішчы, якія далі пачатак гораду. У часы панаваньня на гэтых землях Рымскай імпэрыі, тут быў пабудаваны горад пад назвай Aquae Grani ці Aquisgranum (ад назвы кельцкага бога здароўя Granusa), таму што тут знаходзіліся аздараўляльныя мінэральныя крыніцы. Кароль франкаў Піпін Кароткі ацаніў лячэбныя ўласьцівасьці тэрмаў Аахэна, і на месцы рымскага храма па яго загаду была пабудавана капліца а таксама рэзыдэнцыя (palatium). Менавіта з гэтага моманту пачынаюцца пісьмовыя згадкі аб Аахэне ў 765 годзе.

Сын Піпіна, Карл Вялікі, уладар імпэрыі Каралінгаў, зрабіў Аахэн сваёй сталіцай. У 790 годзе тут быў пабудаваны вялікі каралеўскі палац ў клясычным стылі, разам зь вядомай капліцай, якая засталася і да нашых дзён. Будаваў каліцу майстар Ода з Метзу. У гэтай капліцы Карл Вялікі сабраў шмат каштоўных хрысьціянскіх рэліквіяў.

У 962 годзе Атон I Вялікі каранаваўся ў Аахэнскім саборы, і з гэтага часу да 1531 году, там каранаваўся 31 імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1165 годзе Карл Вялікі быў кананізаваны, а праз год, Аахэн атрымаў правы гораду і стаў вольным горадам. У XIIXIII стагодзьдзях, горад паступова разьвіваўся, у асноўным дзякуючы гандлю. У 1372 годзе ў Аахэне ўпершыню ў сьвеце пачалі рабіць пашыраныя агульна манэты (грош) з пазначэньнем году «Ад нараджэньня Хрыста». ў У часы позьняга Сярэднявечча ў Аахэне пачало разьвівацца ткацтва, а горад пачаў граць важную ролю ў нямецкай палітыцы (тут адбываліся рады Рэйхстагу) і сыноду. У XVI стагодзьдзі, у выніку рэлігійных войнаў, пачаўся заняпад гораду — каранацыі каралёў былі перанесены ў Франкфурт-на-Майне, заняпад паскорыўся пасьля пажару 2 траўня 1656 году, калі горад згарэў амаль поўнасьцю.

У XVII—XIX стагодзьдзях горад быў папулярным курортам сярод эўрапейскіх багатых людзей (мінэральныя крыніцы), а таксама месцам для адпачынку з казыно, бальнымі залямі і іншымі месцамі адпачынку. У Аахэне быў падпісаны мір паміж Гішпаніяй і Францыяй пасьля вайны за Фляндрыю ў 1668 годзе. У 1801 годзе, горад перайшоў пад уладу Францыі, але ў 1815 годзе Венскі кангрэс перадаў яго Прусіі. У 1818 годзе тут адбыўся першы кангрэс Сьвяшчэннага Зьвязу. У ХІХ стагодзьдзі і ў пачатку ХХ стагодзьдзя, дзякуючы блізкасьці вугальных шахтаў, у Аахэне атрымала разьвіцьцё мэталюргічная, хімічная, а таксама тэкстыльная прамысловасьць. У гэты час горад стаў важным транспартным цэнтрам, які злучаў чыгуначныя лініі Нямеччыны і Бэльгіі.

У 1944 годзе Аахэн стаў першым нямецкім горадам, які быў заняты войскамі саюзьнікаў.

Аахэнскі сабор, у якім пахаваны Карл Вялікі і Атон III, быў уключаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

У Аахэне зьявілася першая ў сьвеце дыскатэка (1959 год) — Шатляндзкі клюб. Першым у сьвеце дыджем быў Klaus Quirini (DJ Heinrich).

Мясцовай знакамітасьцю зьяўляецца салодкі хлеб Aachener Printen, які робіцца ў форме вялікіх боханаў.

У Аахэне знаходзіцца адзін з самых прасунутых унівэрсытэтаў Нямеччыны — Райнска-Вэстфальскі тэхнічны ўнівэрсытэт Аахэну, заснаваны ў 1870 годзе як політэхнічны. У ім ад 1896 да 1899 году чытаў лекцыі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Вільгельм Він.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B0%D1%85%D1%8D%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy