Content-Length: 104758 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%BE%D0%B4

Род — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Род

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Род — супольнасьць кроўных родзічаў, якія вядуць паходжаньне ад агульнага продка і маюць агульныя зацікаўленасьці. Мае вялікае значэньне ў традыцыйным грамадзтве. Вядзецца па мужчынскай лініі ў большасьці краёў сьвету, у тым ліку ў Беларусі. Суродзічы карыстаюцца адным прозьвішчам (у Беларусі з XVI стагодзьдзя). Шляхціцы таксама выкарыстоўваюць родавыя гербы, што ў Беларусі ўвялі Гарадзельскім прывілеем 1413 году спачатку для шляхты каталіцкага хросту, а Прывілеямі 1432 і 1434 гадоў пашырылі і на шляхту праваслаўнага хросту. Спачатку шляхціцы несьлі агульнародавую адказнасьць перад законам. Вялікі князь літоўскі Казімер Ягелончык устанавіў асабістую адказнасьць шляхціцаў за злачынствы Прывілеем 1447 году. Суродзічы мелі права выкупу сваіх родавых маёнткаў (вотчынаў) з рук пабочных асобаў. У Вялікім Княстве Літоўскім існавала каля 50 магнацкіх родаў (Радзівілы, Сапегі і Чартарыйскія), якія ўтваралі своеасаблівыя зацікаўленыя згуртаваньні для пашырэньня сваіх зямельных уладаньняў і заняцьця вышэйшых дзяржаўных пасадаў. У Расейскай імпэрыі ўрад увёў радаводныя кнігі для разбору шляхты[1].

  1. ^ Род у гісторыі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 393. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%BE%D0%B4

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy