Content-Length: 160078 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D1%83%D0%B0%D0%BD_%D0%93%D1%83%D0%B0%D0%B9%D0%B4%D0%BE

Хуан Гуайдо — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Хуан Гуайдо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хуан Гуайдо
па-гішпанску: Juan Guaidó
5 студзеня 2019 — 5 студзеня 2023
Папярэднік Omar Barboza[d]
Наступнік Луіс Пара[d]
5 студзеня 2016 — 5 студзеня 2021
23 студзеня 2019 — 5 студзеня 2023
2011 — 2016
2019 — 2023
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 ліпеня 1983(1983-07-28) (41 год)
Партыя:
Сужэнец: Фабіяна Расалес[d]
Дзеці: Міранда Гуайдо Расалес[d]
Адукацыя:
Выява аўтографу

Хуан Хэрарда Гуайдо Маркес (па-гішпанску: Juan Gerardo Guaidó Márquez; 28 ліпеня 1983, Ля-Гуайра) — вэнэсуэльскі дзяржаўны дзяяч, палітык, сьпікер парлямэнту краіны. Абвясьціў сябе 23 студзеня 2019 году выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы[2].

11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея прызнала Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і абвесьціла былога прэзыдэнта Нікаляса Мадуру ўзурпатарам. Гэту пастанову прызналі ўрады Аргентыны, Бразыліі, Гватэмалы, Канады, Парагваю, Пэру, Пуэрта-Рыка, ЗША, Чылі, Эквадору, а таксама генэральны сакратар Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў Люіс Альмагра, але не сама арганізацыя. 23 студзеня 2019 году Гуайдо «прынёс прысягу» на шматтысячным мітынгу ў раёне Чакао ў Каракасе.

Паходзіць зь сям’і зь сярэдняй клясы, сын лётчыка і настаўніцы. Старэйшы з шасьці дзяцей. Навучаўся на інжынэра ва ўнівэрсытэце ў Каракасе, затым атрымаў адукацыю ў галіне дзяржаўнага кіраваньня ва ўнівэрсытэце Джорджа Вашынгтона ў сталіцы ЗША і прыватным вэнэсуэльскім Інстытуце пэрспэктыўных дасьледаваньняў дзяржаўнага кіраваньня.

Удзельнічаў у студэнцкіх пратэстах[3]. У 2009 годзе ён стаў сузаснавальнікам апазыцыйнай левацэнтрысцкай партыі «Народная воля» (Voluntad Popular) поплеч зь вядомым у Вэнэсуэле апазыцыянэрам Леанарда Лёпэсам (якога цяпер называюць мэнтарам Гуайдо)[4].

У 2015 годзе Гуайдо быў абраны ў Нацыянальную асамблею ад свайго штату[5].

Патрабаваў пакараньня ўраду Мадуры за парушэньне правоў чалавека, але прапаноўваў амністыю вайскоўцам, якія падтрымліваюць улады. У час пратэстаў 2017 году быў паранены ў шыю паліцэйскай гумовай куляй — застаўся шнар[6].

5 студзеня 2018 году Гуайдо выбралі старшынём Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы — парлямэнту дзяржавы, апазыцыйнага да прэзыдэнта Нікаляса Мадуры. 13 студзеня 2019 году быў затрыманы супрацоўнікамі вэнэсуэльскай спэцслужбы SEBIN, але хутка адпушчаны[7].

Пасьля таго, як Мадура 10 студзеня правёў чарговую ўласную інаўгурацыю, Гуайдо абвясьціў яго ўзурпатарам (на прэзыдэнцкіх выбарах у траўні 2018 году Мадура па афіцыйных зьвестках атрымаў 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы толькі 46%. Апазыцыя тыя выбары байкатавала). 11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея абвясьціла Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.

23 студзеня на масавым мітынгу пратэсту супраць дыктатуры Мадуры й эканамічнага каляпсу Гуайдо прынёс прысягу прэзыдэнта[8].

Жанаты, выхоўвае дачку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D1%83%D0%B0%D0%BD_%D0%93%D1%83%D0%B0%D0%B9%D0%B4%D0%BE

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy