Жандармерыя
Жандармерыя (фр.: gendarmerie) — паліцыя, якая мае ваенную арганізацыю. Такога роду падраздзялення існавалі ў розны час і існуюць цяпер у шэрагу краін. Супрацоўнікі такіх падраздзяленняў завуцца жандарамі.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Жандармерыя — першапачаткова фр.: gens d'armes — «людзі зброі» ці «ўзброеная світа», затым фр.: gent d'armes, якое з'яўляецца гульнёй словаў, у якой фр.: gent не толькі мае значэнне «людзі», але і скарачэннем ад фр.: gentil — «высакародны», з намёкам на высакароднасць саставу першапачатковай жандармерыі — першапачаткова «ўзброеная світа» французскага караля — гэта значыць каралеўская лейб-гвардыя, што складалася першапачаткова з цяжкаўзброеных рыцараў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Францыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1791 годзе французскі рэвалюцыйны ўрад, знішчыўшы ранейшую земскую паліцыю (maréchaussée), сфарміравала корпус жандараў для назірання за захаваннем парадку ў арміях і ўнутры дзяржавы.
Расія
[правіць | правіць зыходнік]У Расійскай імперыі жандармерыя была створана ў 1792 годзе ў Гатчыне ў складзе войскаў цэсарэвіча Паўла Пятровіча. У якасці паліцыі жандарскае падраздзяленне ў Расіі было створана ў 1815 годзе як Асобны корпус жандараў, існавала да 1917 года і скасавана Лютаўскай рэвалюцыяй.
У наш час
[правіць | правіць зыходнік]Такія падраздзяленні могуць па традыцыі насіць назву жандармерыя ці звацца інакш, выконваючы падобныя функцыі. Напрыклад, у Італіі, Малдове і Чылі яны завуцца карабінерамі, у Ізраілі — памежнай паліцыяй, а ў Беларусі — унутранымі войскамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яновский А. Е.,. Жандармы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Значэнне слова «Жандармерыя» у Вялікай Савецкай Энцыклапедыі