Content-Length: 276855 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BB%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%BD

Плятон — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Плятон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плятон
Πλάτων
Імя пры нараджэньні па-старажытнагрэцку: Αριστοκλής
Дата нараджэньня 428/427 да н.э.
Месца нараджэньня Атэны
Дата сьмерці 348/347 да н.э.
Месца сьмерці Атэны
Школа/традыцыя Плятанізм
Пэрыяд Філязофія антычнасьці
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці рэторыка, мастацтва, літаратура, эпістэмалёгія, справядлівасьць, дабрадзейнасьць, палітыка, адукацыя, сям'я, мілітарызм
Значныя ідэі Плятонаў рэалізм
Аказалі ўплыў Сакрат, Гамэр, Архіт, Пітагор, Арыстафан, Эзоп, Пратагор, Пармэнід, Гэраклід
Наступнікі Арыстотэль, амаль што ўсе эўрапейскія й блізкаўсходнія філёзафы
Вучні Арыстотэль, Аксыятэя Фліюская[d], Эўдокс Кнідзкі, Ксэнакрат[d], Лястэнія Мантынэйская[d], Гэраклід Пантыйскі[d], Спэўсып[d], Хаіран з Пэлены[d], Піліп Апунтаўскі[d], Леон Бізантыйскі[d], Карыск з Скепсісу[d], Дэмэтрыюс Амфіпаліскі[d], Эраст з Скепсісу[d], Эўфрай[d], Гэраклід з Аэна[d], Гэстыэй Пэрынтыйскі[d], Пітон з Аэна[d], Тымолай з Кізыку[d], Эўаэон Лямпсакійскі[d], Тэодэкт[d][1][2] і Тэафраст[d][3][4]

Плято́н (па-грэцку: Πλάτων) (427 да н. э., верагодна ў Атэнах, паводле іншых зьвестак — на высьпе Эгіна — 347 да н. э., Атэны) — адзін з найвыбітнейшых філёзафаў старажытнасьці. Сын Арыстона й Перыкліёны, спачатку насіў імя Арыстокл (па-грэцку: Αριστοκλής).

Арыстакрат з паходжаньня, Плятон быў вучнем Сакрата. Ён стаў сьведкам сьмерці свайго настаўніка, калі той прыняў атруту. Пасьля сьмерці настаўніка філёзаф пачаў вандраваць.

У Сыцыліі Плятон пазнаёміўся з Дыёнам, сябрам сям’і тырана Сыракузаў. Там ён вырашыў заняцца выхаваньнем сына тырана Дыяніса малодшага, каб выхаваць ідэальнага кіраўніка дзяржавы, які адпавядаў бы тэорыям і поглядам Плятона, але бацька Дыяніс старэйшы заўпарціўся, і філёзаф быў вымушаны пакінуць Сіракузы.

Паводле паданьня, падчас плаваньня, карабель, на якім плыў Плятон, пацярпеў крушэньне, і філёзаф патрапіў у рукі злодзеяў і быў прададзены ў нявольніцтва. Празь нейкі час ён быў выкуплены й вярнуўся ў Ватэны. Там Плятон заснаваў сваю знакамітую школу — «Акадэмію».

Плятон памёр у веку 80 гадоў.

Аўтар 34 філязофскіх дыялёгаў (большасьць зь іх — гутаркі Сакрата з вучнямі), прамовы «Апалёгія» (абарона Сакрата), 13 лістоў, а таксама «Вызначэньняў», якія ў вантычнасьці прыпісваліся Спэўсіпу. Найбольш вядомыя творы Плятона: «Крытон» (аб павазе да законаў), «Лахет» (аб мужнасьці), «Эўтыфрон» (аб пабожнасьці), «Гіпій меншы» (аб хлусьні й несправядлівасьці), «Краціл» (аб мове), «Фэдон» (аб справядлівасьці), «Тээтэт» (аб ведах), «Тымей» (касмалёгія) і інш.

У філязофскай сыстэме Плятона вылучаныя ўсе асноўныя састаўныя часткі ведаў: анталёгія, касмалёгія, гнасэалёгія, этыка, эстэтыка. Першасным ён называў сьвет вечных, нязьменных, самастойна існуючых сутнасьцей — ідэяў. Другаснай, вытворнай ад іх, лічыў усю разнастайнасьць пачуцьцёва ўспрымальнага сьвету; кожная рэч — вынік спалучэньня ідэі (узору) зь бясформеннай матэрыяй; пачуцьцёвы сьвет як нараджэньне ідэяў і матэрыі займае сярэдзіннае становішча паміж імі. На ягоную думку, упарадкаванасьць быцьця па-свойму выражае Космас, у якім на кожным кроку сустракаецца боскі розум (дэміург). 3 сумесі ідэяў і матэрыі дэміург стварае сусьветную душу, якая распаўсюджаная па ўсёй прасторы. Успаміны бесьсьмяротнае душы аб ідэях, якія яна сузірала да сьмерці, складаюць сутнасьць працэсу пазнаньня, а ягоным найбольш правільным мэтадам мысьленьня зьяўляецца дыялектыка. У васнове працэсу пазнаньня ляжыць любоў да ідэі — узыходжаньне ад любові да асобных рэчаў і цел да любові ў сфэры душ, а ад іх — у сфэры чыстых ідэяў («Фэдар», «Пармэнід», «Сафіст»). Паводле Плятона, душа складаецца з трох частак: вышэйшае — розум; сярэдняк — воля й высакародныя ўчынкі; ніжэйшае — захапленьні й пачуцьцёвасьць. У этыцы гэтаму адпавядаюць тры асноўныя дабрачыннасьці — мудрасьць, мужнасьць, разважнасьць і пакорлівасьць; іхнія носьбіты — адпаведна тры саслоўі грамадзтва: філёзафы й кираўнікі, воіны й ураднікі, земляробы й рамесьнікі. Лягічнае спалучэньне й раўнавага трох дабрачыннасьцяў дае пачатак чацьвёртай, агульнадзяржаўнай дабрачыннасьці — справядлівасьці («Горгій», «Палітыка»).

Плятон вылучаў тры асноўныя формы праўленьня: манархію, арыстакратыю й дэмакратыю. На ягоную думку, манархія (уладараньне аднаго) бывае законная (цар) альбо ґвалтоўная (тыран); арыстакратыя (уладараньне нямногіх) — панаваньне лепшых альбо алігархія (панаваньне горшых); дэмакратыя (уладараньне ўсіх) — арґанізаваная паводле законаў альбо беззаконная (ґвалтлўная). Выступаў супраць палітычнае дакгрыны, якая абапіраецца на «права мацнейшага» й лічыць перамогу над сваімі супраціўнікамі адзіным крытэрам легітымнасьці й адзінай крыніцай шчасьця. На ягоную думку, умацаваньню ідэальнае дзяржавы павінна служыць строгая сыстэма адукацыі й выхаваньня грамадзянаў, якія ня стануць злоўжываць палітычнай дзейнасьцю на ўласную карысьць, будуць кіравацца ідэямі й вызнаваць сапраўднае дабро («Палітыка», «Палітэя, або Дзяржава», «Законы»).

Лічыў, што сапраўднай крыніцай жыцьця для ўсяго жывога павінна стаць вечная прыгажосьць, якая ўяўляе сабой зьліцьцё ідэі й матэрыі, альбо разумнасьці й задавальненьня. Пры гэтым прыгажосьць жыцьця й прыгажосьць рэальнага быцьця вышэй за прыгажосьць мастацтва, таму што быцьцё й жыцьцё ёсьць перайманьне вечных ідэяў, а мастацтва ёсьць перайманьне быцьцяйі жыцьця, г. зн. перайманьне перайманьня («Іён», «Геній Большы» й інш.).

Плятон атрымаў прызнаньне яшчэ пры жыцьці, што дапамагло ягоным творам дайсьці да нашых дзён. Гістарычная фігура Плятона была замененая на ідэалізаванае ўяўленьне пра ўнівэрсальнага філёзафа ў школе нэаплатанізму Пляціна (3 ст.).

Сваё папулярнае імя атрымаў за «шырокія плоскія» грудзі й лоб. У эпоху Адраджэньня Плятона ўяўлялі сабе ідэальна прыгожым чалавекам, сьледам за думкай антычных аўтараў[a]. Таму ягоным партрэтам лічылі прыгожую бронзавую галаву з павязкай на валасах (пазьней імаверна атаясамлена з Дыянісам). Аўтэнтычны партрэт Плятона быў атаясамлены толькі ў канцы 19 ст. з гермай, якую перавезьлі ў Бэрлін са збораў Кастэляні ў Рыме (1884), і якая стала асновай усё далейшае, верагоднае іканаграфіі Плятона. Адзначаецца, што выгляд Плятона, вонкава неінтэлігентны, «негеніяльны» выклікаў пэўнае расчараваньне ў дасьледчыкаў. Аднак, гэтае ўяўнае разыходжаньне паміж формай і зьместам адпавядала поглядам на мастацтва самога Плятона, які лічыў мастацтва нечым цалкам ілюзорным, падманлівым.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Такое меркаваньне ўвасобілася, напрыклад, у фрэсцы Рафаэля «Атэнская школа». Партрэты…
  1. ^ Любкер Ф. Theodectes (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1372.
  2. ^ Теодект (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 878.
  3. ^ Надсон Г., Э. Р. Теофраст (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 915—917.
  4. ^ Любкер Ф. Theophrastus (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1375.
  • Гадамер Г. Г. Диалектическая этика Платона. Феноменологическая интерпретация «Филеба» СПб., 2000.- 256 с.
  • Йегер В. Пайдейя. Пер. с нем. М. Н. Ботвинника. — М. : Греко-латинский кабинет, 1997.
  • Слезак Т. А. Как читать Платона / Пер. с нем.,предисл. и примечания М. Е. Буланенко. СПб., 2008.-314 с ISBN 978-5-288-04780-0
  • Фестюжьер А.-Ж. Созерцание и созерцательная жизнь по Платону. / Пер. с фр. (Серия «Слово о сущем». Т. 57). СПб.: Наука. 2009. 497 стр.
  • Эберт Т. Сократ как пифагореец и анамнезис в диалоге Платона «Федон». / Пер. с нем. А. А. Россиуса. СПб.: Издательство СПбГУ. 2005. 158 стр.
  • Cherniss H. Aristotle’s Criticism of Plato and the Academy, I (Baltimore, 1944; repr. New York, 1964)
  • Cherniss H. The Riddle of the Early Academy. Berkely-Los Angeles,1945.
  • Hermann K.F. Geschichte und System der Platonischen Philosophie. Heidelberg, 1839.
  • Taylor, A. E. Plato: The Man and his Work (Dover Publishing, 2001).
  • Tigerstedt E.N. Interpreting Plato. Stockholm, 1977.
  • Francis Macdonald Cornford
  • R. Hackforth








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BB%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy