Перайсьці да зьместу

Харкаўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харкаўская вобласьць
Харківська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Харкаў
Улучае 27 раёнаў
Найбольшы горад Харкаў
Іншыя буйныя гарады Ізюм, Чугуеў
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932 року
Губэрнатар Ігар Балута
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
2,829 млн. (6,03%, 3-е месца)
Шчыльнасьць 90,05 чал./км²
Плошча 31,415 тыс. км² (5,2%)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 236 м
Месцазнаходжаньне
Харкаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-63
Тэлефонны код +38 057
Паштовыя індэксы 61xxx, 62xxx, 63xxx, 64xxx
Інтэрнэт-дамэн kharkov.ua; kh.ua
Код аўтам. нумароў АХ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ха́ркаўская во́бласьць (па-ўкраінску: Ха́рьківська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,415 тыс. км². Насельніцтва — 2,829 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Харкаў.

Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаная на паўночным усходзе Ўкраіны.

На поўначы і паўночным усходзе мяжуе зь Белгародзкай вобласьцю Расеі, на ўсходзе з Луганскай, на паўднёвым усходзе з Данецкай, на паўднёвым захадзе з Днепрапятроўскай, на захадзе ды паўднёвым захадзе з Палтаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 210 км, з захаду на ўсход — 220 км.

Вобласьць ляжыць у зонах лесастэпу й стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –7 °C.

Вобласьць разьмешчаная ў межах Сярэднярускага й Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Стэпавыя раёны характарызуюцца раўнінным ляншафтам, зрэдку сустракаюцца глыбокія яры.

Глебы пераважна чарназёмныя

Харкаўшчына мае значныя паклады прыроднага газу, вапны, крэйды і інш. Паводле папярэдніх разьлікаў запасы газу ў межах вядомых радовішчаў на Харкаўшчыне складаюць 75 мільярдаў м³.

75 % водных рэсурсаў вобласьці належаць да басэйну Дона. Галоўная водная артэрыя — Северскі Данец — зьяўляецца правым прытокам Дона. Сярод іншых рэчак найбуйнейшымі зьяўляюцца Аскол, Уды, Бярэка. Агульная даўжыня 867 вадатокаў складае 6,4 тыс. км. Ёсьць у вобласьці і азёры, самае вялікае зь якіх — Ліман. Створаны каля 50 вадасховішчаў. Па тэрыторыі вобласьці праходзіць канал Дняпро—Данбас.

У VII—X стагодзьдзях частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Хазарзкага каганату. У XIII ст. тэрыторыя вобласьці пацярпела ад нашэсьця татара-манголаў. Доўгі час гэтыя землі заставаліся малазаселенымі.

У 1596 року на поўначы ад Ізюма была заснаваная першая расейская фартэцыя — Царабарысаў. У 1765 року была створаная Слабодзка-Ўкраінская губэрня.

З 1919 па 1934 рр. Харкаў быў сталіцай УССР. Харкаўская вобласьць УССР была ўтвораная 27 лютага 1932 року.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 17 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 61 мястэчка, 175 пасёлкаў, 1508 вёсак.

Абласнога значэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раённага значэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy