Радзівілаў (Украіна)
Выгляд
Радзівілаў лац. Radziviłaŭ | |||||
укр. Радивилів | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1564 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Радзівілаўскі | ||||
Плошча: | 6,94 км² | ||||
Вышыня: | 221 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва ([[2022[1]]]) | |||||
колькасьць: | 10 427 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1502,45 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3633 | ||||
Паштовыя індэксы: | 35500—35508 | ||||
КОАТУУ: | 5625810100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°8′0″ пн. ш. 25°15′0″ у. д. / 50.13333° пн. ш. 25.25° у. д.Каардынаты: 50°8′0″ пн. ш. 25°15′0″ у. д. / 50.13333° пн. ш. 25.25° у. д. | ||||
Радзівілаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://mrada.ucoz.ua/ |
Радзівілаў (па-ўкраінску: Радивилів) — места ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Слонаўцы. Адміністрацыйны цэнтар Радзівілаўскага раёну. Насельніцтва на 2024 год — 10 000 чал.
Знаходзіцца за 102 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Красьне — Здалбунаў.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — Мікалая Радзівіла «Чорнага». За савецкім часам населены пункт насіў назву Чырвонаармейск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1564: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім; валоданьне Мікалая Радзівіла Чорнага.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1568: у Радзівілаве пісар Францішак склаў Радзівілаўскі Апостал.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1775: у мястэчку было 146 будынкаў.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1870: атрымаў статус места.
- 1873: чыгунка злучыла Радзівілаў са Здалбунавам.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дубенскім павеце Валынскага ваяводзтва.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 1940: бальшавікі перайменавалі Радзівілаў у Чырвонаармейск.
- 30 чэрвеня 1941 — 19 сакавіка 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1993: Вярхоўная Рада Ўкраіны вярнула месту гістарычную назву.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1870 год — 2864 чал., зь іх 79% юдаістаў.[2]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 14,6 тыс. чал.; 1991 год — 10,8 тыс. чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 10 190 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і шавецкай прамысловасьці.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Багдан Баднарскі (1874—1968) — кнігазнавец, бібліёграф
- Фёдар Бортнік (1911—2002) — краязнавец, палітычны вязень
- Мікола Гірс (1820—1895) — міністар замежных справаў Расейскай імпэрыі
- Герман Жукоўскі (1913—1976) — украінскі кампазытар
- Юры Кірычук (1956—2002) — украінскі гісторык
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ перепис
- ^ Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 476
- ^ Червоноармейск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ящук Володимир. Радивилів. Краєзнавчі матеріали. — Рівне, 2004. — 180 с.
- Ящук Володимир. Радивилів у перегуках віків. — Броди, 2014. — 260 с.
- Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 476
- Радзивилов // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Радзівілаў (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў