Перайсьці да зьместу

Гольф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гулец у гольф выконвае пат

Гольф (па-ангельску: golf) — спартовая гульня, у якой асобныя ўдзельнікі альбо каманды спаборнічаюць, заганяючы маленькі мячык у спэцыяльныя лункі ўдарамі клюшак, імкнучыся прайсьці адведзеную дыстанцыю за мінімальную колькасьць удараў.

Паходжаньне гульні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца, што гульня ў гольф зарадзілася ў Шатляндыі й была вынайдзеная пастухамі, якія з дапамогай посахаў (будучых клюшак) заганялі камяні ў трусіныя норы.

Паводле меркаваньняў, гульня існавала ўжо ў XIV стагодзьдзі, а ў XV стагодзьдзі ў Шатляндыі выйшлі некалькі законаў, якія забаранялі гуляць у «гоўф». У XVII стагодзьдзі клюшкамі ў мяч гулялі ўжо ў Нідэрляндах. Гульня ў сучасным выглядзе аформілася ў XIX стагодзьдзі ў Шатляндыі.

Для гульні ў гольф гулец можа выкарыстоўваць ня менш за дзьве, але ня больш за 14 відаў клюшак. У кожнай гульні ўдзельнік павінен прайсьці пэўную колькасьць лунак (як правіла, 18) у пэўнай пасьлядоўнасьці. Лункай у гэтым выпадку завецца й сама адтуліна ў зямлі, і ўся пляцоўка для гульні (як правіла, якая складаецца з стартавай зоны — пляцоўкі «ці» («мішэнь»), асноўнай пляцоўкі (fairway, «прамы кірунак») і спэцыяльнай пляцоўкі з выразанай у ёй лункай — «лужкі» (green). На пляцоўцы для гульні могуць прысутнічаць розныя перашкоды — водныя перашкоды, бункеры зь пяском, кусты, дрэвы, высокая трава. Для пачатку мяч з ідэнтыфікацыйнай меткай гульца ўсталёўваецца на стартавую пляцоўку (пляцоўка «ці»). У ідэале гальфіст, як правіла, павінен першым ударам патрапіць на асноўную пляцоўку, правесьці мяч па ім некалькімі ўдарамі (у залежнасьці ад выгляду пляцоўкі) і патрапіць на грын — пляцоўку з ідэальнай травой, па якой мяч каціцца бяз перашкод. Для таго, каб забіць мяч у лунку з грына выкарыстоўваецца адмысловы від клюшкі — патэр.

Клюшкі для гольфу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тыпы клюшак. Зьлева направа: вуд, патэр і айран
  • Вуд (па-ангельску: Wood) — клюшка зь масіўнай галоўкай і вуглом плоскасьці ўдару ад 7° да 15°. Вудам мяч уводзіцца ў гульню. Дазваляе пасылаць мяч на адлегласьць да 300 мэтраў («Драйвэр»).
  • Айран (па-ангельску: Iron) — лягчэйшая клюшка з рыдлёвападобнай галоўкай для прыцэльнага ўдару мяча на карацейшыя дыстанцыі. Вугал нахілу плоскасьці ўдару ад 15° да 45°. Клюшкі адрозьніваюцца па нумарах. Большы нумар дазваляе паслаць мяч пад вялікім вуглом да гарызонту на меншую дыстанцыю. Дыстанцыя ўдару ад 70 да 150 мэтраў.
  • Уэдж (па-ангельску: Wedge) — адрозьніваюцца ад айрана яшчэ большым вуглом біцьцёвай паверхні (45°-64°) і патрэбныя для выбіваньня мяча падстрэшкам, напрыклад зь пяску (Sand Wedge) або травы (Chipping Wedge) на малую дыстанцыю.
  • Патэр (па-ангельску: Putter) — клюшка зь лёгкай галоўкай Г-вобразнай формы для гульні на грыне і нанясеньня патаў — кацячых удараў, якімі мяч закочваецца ў лунку.
  • Пат — удар, выкананы на грын, калі мяч коціцца.
  • Сўінг — асноўны рух удару ўсімі клюшкамі, акрамя патэру. Свінг складаецца з адвядзеньня клюшкі (замаху), руху ўніз, непасрэдна ўдару і завяршэньня.
  • Пар — та колькасьць удараў, за якую гулец павінен праходзіць лунку. Ёсьць тры разнавіднасьці «ПАРаў» — гэта пар-3, пар-4 і пар-5, асноўнае адрозьненьне якіх у адлегласьці ад ці (месца старту) да лункі. Вельмі рэдка, але ўсё жа сустракаецца і пар-6. У сярэднім адлегласьць вагаецца ад 100 да 550 мэтраў. Напрыклад пар-3 (110 мэтраў), пар-4 (320 мэтраў) і пар-5 (480 мэтраў).
  • Бёрдзі — колькасьць удараў на адной лунцы на адзін менш, чым пар.
  • Ігал — колькасьць удараў на адной лунцы на 2 ўдары менш, чым пар гэтай лункі.
  • Альбатрос — колькасьць удараў на адной лунцы на тры ўдары менш, чым пар гэтай лункі (на лунках пар-5 і 4).
  • Боўгі — колькасьць удараў на адной лунцы на адзін больш, чым пар.
  • Кэдзі — памагаты гульца, які носіць яго клюшкі й мае права даваць яму парады па ходзе гульні.
  • Кевин Макгимпси, Дэвид Нич. «Гольф: раритеты и реликвии. История гольфа в восемнадцати лунках», Перевод с английского Михаила Гребнева под общей редакцией Алексея Николова. ИД «Анатолия», 176 с. Москва 2006
  • Кевин Макгимпси «Гольф: история мяча», Перевод с английского Михаила Гребнева под общей редакцией Алексея Николова, ИД «Анатолия». 526 с. Москва 2006
  • Б.Галлахер, М.Уилсон. Гольф для начинающих. Перевод Т.Новиковой. Фаир-Пресс, М. 2005, 192 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гольфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy