Канакры
Канакры | |
Першыя згадкі: | 1880 |
Краіна: | Гвінэя |
Рэгіён: | Канакры |
Плошча: | 450 км² |
Вышыня: | 13 м н. у. м. |
Насельніцтва (2014) | |
колькасьць: | 1 660 973 чал. |
шчыльнасьць: | 3691,05 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+0 |
Геаграфічныя каардынаты: | 9°30′33″ пн. ш. 13°42′44″ з. д. / 9.50917° пн. ш. 13.71222° з. д.Каардынаты: 9°30′33″ пн. ш. 13°42′44″ з. д. / 9.50917° пн. ш. 13.71222° з. д. |
Канакры | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Канакры́ (па-француску: Conakry) — сталіца Гвінэі, разьмешчана ў заходняй частцы краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну. Адначасова зьяўляецца сталіцай гвінэйскага рэгіёну Канакры. Колькасьць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.
Горад зьяўляецца самым буйным горадам краіны, культурным, навуковым і прамысловым цэнтрам. Тут знаходзіцца вялікі марскі порт, празь які ідзе большая частка зьнешняга гандлю краіны, міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канакры быў заснаваны ў 1880 годзе. У 1884 годзе горад быў заваяваны французамі, і ў канцы ХІХ стагодзьдзя Канакры стаў сталіцай пратэктарату Паўднёвае Ўзьбярэжжа, а потым Францускай Гвінэі.
Хуткае разьвіцьцё гораду пачалося пасьля Другой сусьветнай вайны, а асабліва пасьля атрыманьня Гвінэяй незалежнасьці ў 1958 годзе.
|