Кіч
Выгляд
Кіч (па-нямецку: Kitsch — «таннасьць, безгустоўшчына») — стэрэатыпнае псэўдамастацтва, у якім асноўная ўвага надаецца экстравагантнасьці вонкавага аблічча, крыклівасьці ягоных элемэнтаў. Як элемэнт масавай культуры — кропка максымальнага адыходу ад элемэнтарных эстэтычных каштоўнасьцяў і адначасова — адна з найбольш агрэсіўных праяваў тэндэнцыяў прымітывізацыі й бульварызацыі ў папулярным мастацтве.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БЭ ў 18 тамах. Т. 8, Мн., 1999, С. 313