Перайсьці да зьместу

Ліваны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліваны
лац. Livany / Livenhof
лат. Līvāni
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Ліванаў Сьцяг Ліванаў
Дата заснаваньня: 1926
Краіна: Латвія
Рэгіён: Латгалія
Край: Ліванскі
Плошча: 4,7 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 8208 чал.[1]
шчыльнасьць: 1746,38 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-5316
Геаграфічныя каардынаты: 56°21′14″ пн. ш. 26°10′34″ у. д. / 56.35389° пн. ш. 26.17611° у. д. / 56.35389; 26.17611Каардынаты: 56°21′14″ пн. ш. 26°10′34″ у. д. / 56.35389° пн. ш. 26.17611° у. д. / 56.35389; 26.17611
Ліваны на мапе Латвіі
Ліваны
Ліваны
Ліваны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://livani.lv

Ліваны, Лівэнгоф (лат. Līvāni) — места ў Латвіі, на правым беразе Дзьвіны пры ўтоку ў яе ракі Дубны. Адміністрацыйны цэнтар Ліванскага краю. Плошча 4,7 км². Насельніцтва на 2016 год — 8208 чалавек. Знаходзяцца за за 170 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі; чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Дзьвінск, вузел аўтамабільных дарог.

Лівэнгоф — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра паселішча пад назвай Дубна, якое знаходзілася на месцы сучасных Ліванаў, датуецца 1289 годам. У 1533 годзе нямецкі зямянін Лівэн заснаваў тут сядзібу, якую назваў у свой гонар Лівэргофам (дваром Лівэна). У 1677 годдзе Лівэнгоф перайшоў у валоданьне Леанарда Покідзя, які ў 1678 годзе збудаваў тут першы касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Лівэнгоф апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[2]. У 1824 годзе ён атрымаў статус мястэчка.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Лівэнгоф занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

У 1920 годзе Ліваны ўвайшлі ў склад Латвіі. У 1926 годзе яны атрымалі статус места.

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 2668 чал., зь іх 651 лютэранаў, 485 каталікоў і 1406 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 8208 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1861)
  • Лютэранская кірха
  • Царква стараверская
  • Царква Ўладзімерскай іконы Божай Маці (1937—1938)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy