Перайсьці да зьместу

Морды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Морды
лац. Mordy
польск. Mordy
Рынак
Рынак
Герб Мордаў


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Павет: Седлецкі
Гміна: Морды
Плошча:
  • 4,54 км²
Насельніцтва: 1791 чал. (2016)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 25
Паштовы індэкс: 08-140
Нумарны знак: WSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′29″ пн. ш. 22°30′43″ у. д. / 52.20806° пн. ш. 22.51194° у. д. / 52.20806; 22.51194Каардынаты: 52°12′29″ пн. ш. 22°30′43″ у. д. / 52.20806° пн. ш. 22.51194° у. д. / 52.20806; 22.51194
Морды на мапе Польшчы
Морды
Морды
Морды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mordy.pl

Морды (польск. Mordy) — места ў Польшчы, каля вытокаў ракі Ліўцу. Цэнтар меска-сельскай гміны Седлецкага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 1791 чалавек. Знаходзяцца за 19 км на паўночны ўсход ад Седльцаў; чыгуначная станцыя на лініі Седльцы — Цісоўка, на аўтамабільнай дарозе Седльцы — Тэрэспаль.

Морды — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша каля мяжы з Малой Польшчай. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і палацава-паркавы комплекс Цяцерскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Морды датуецца 1408 годам, калі тут дзеяў касьцёл. У розны час яны знаходзіліся ў валоданьні Карчэўскіх, Глябовічаў, Радзівілаў. У 1486 годзе мястэчка атрымала Хэлмінскае права. У 1563 годзе тут адбыўся сынод арыянаў.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Морды перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1571 годзе мястэчка стала ўладаньнем Цяцерскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Морды апынуліся ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у мястэчку было 166 будынкаў, на 1862 год — 172.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Морды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Морды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Морды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1145 чал.; 1862 год — 2000 чал.[1]
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 3982 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 1791 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1738)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца Сьвятога Роха (1860); юдэйскія
  • Сядзіба Цяцерскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  1. ^ Chlebowski B. Mordy // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 675.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy